20 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бінга!

11
Бінга!

Фюрар сур'ёзна рыхтуецца да капітуляцыі.

Сёння дыктатар падпісаў антыканстытуцыйны дэкрэт пра перадачу ўлады ў антыканстытуцыйную Раду бяспекі. Бінга!

У ноч з 8 на 9 траўня, відавочна баючыся публічнасці, нелегітымны падпісаў антыканстытуцыйны дэкрэт перадачы ўлады антыканстытуцыйнай Радзе бяспекі на выпадак, калі Таракана хтосьці зацісне тапкам або адарве яму вусы.

Нам ужо даўно вядома, што пагарда да права і рынку дыктуе пастановы хунты Лукі. Але тое, што жаданне «правільнасці» для дыктатара даражэйшае за ягонае жыццё, мы не чакалі. Так, нават пры лаяльным прэм'ер-міністру Галоўчанку. Так, нават пры пагардзе беларусаў да любога гвалту.

Дзякуй, Лу, за набліжэнне свайго канца. Дзякуй за прызнанне таго, наколькі хісткае тваё крэсла. Цяпер для дэстабілізацыі рэжыму спатрэбіцца толькі заглушыць сувязь наменклатуры з дыктатарам на два-тры дні. Няхай у іх складуцца «ашчушчэнія» таго, што ўзурпатар некуды знік.

Нашы продкі здолелі разграміць фашызм. З лукашызмам нам будзе справіцца яшчэ прасцей, тым больш, што іхні фюрар ужо сур'ёзна рыхтуецца да падпісання капітуляцыі.

Перамаглі фашызм у 1945-м, пераможам і ў 2021-м!

Telegram-канал «Краіна для жыцця»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках