16 красавiка 2024, aўторак, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Гозман: Калі б у 1945 годзе сваякам загінулых на вайне сказалі: «Можам паўтарыць» – прыстрэлілі б

13
Леанід Гозман: Калі б у 1945 годзе сваякам загінулых на вайне сказалі: «Можам паўтарыць» – прыстрэлілі б
Леонид Гозман

Няма ў нас чалавека, які не ведае, чаго каштавала вайна.

Згуляны ўладамі на Дзень Перамогі спектакль брыдкі, піша на «Эху Москвы» расейскі палітык Леанід Гозман.

Калі яны святкуюць Дзень чакіста або чарговыя ўгодкі анэксіі Крыма, усё зразумела – яны адзначаюць юбілей злачынства або славяць злачынцаў. Калі на Вялікдзень былыя афіцэры КДБ (ці яны не бываюць былымі?) з поснымі тварамі стаяць са свечкамі, а самы галоўны на ўрачыстым набажэнстве ў Храме Хрыста Збаўцы і зусім не адкідвае ценю, гэта, напэўна, кранае людзей уцаркоўленых, але ў цэлым успрымаецца як звычайная афіцыйная руціна.

Дзень Перамогі – асаблівы выпадак. Вайна была жудаснай трагедыяй. Да жахаў камуністычнай сістэмы, да лагероў, галечы, бяспраўя, жабрацтва дадалася варожая навала. Няма ў нас чалавека, які не ведае, чаго каштавала вайна.

І дзявятага траўня 1945 людзі святкавалі не толькі Перамогу, але і заканчэнне гэтага жаху, калі адны людзі прыкладалі тытанічныя намаганні, каб забіць і скалечыць як мага больш іншых людзей.

А яшчэ тады здавалася, што ўжо цяпер не можа быць, як раней. Многія верылі, што і калгасы распусцяць, і тэрор спыніцца. Гэтым надзеям не наканавана было спраўдзіцца, але людзі верылі.

Дзявятага траўня 1945 – найлепшы дзень у гісторыі СССР. Сталін забараніў яго святкаваць – баяўся пераможцаў. Але з адыходам ветэранаў улада стала паступова прымазваецца да гэтага дня, а ўжо цяпер, калі іх амаль не засталося, і зусім расперазалася.

Усе, у каго ў сем'ях былі сваякі, якія ваявалі – гэта значыць увогуле ўсе – ведаюць, як людзі адзначалі гэты дзень. Годна адзначалі, па-чалавечы. А калі б каму-небудзь з іх тады, у сорак пятым сказалі: «Можам паўтарыць!» – прыстрэлілі б, напэўна. Мае сваякі і настаўнікі, якія ваявалі, ненавідзелі парады і фанфары. Таму што яны прайшлі той кашмар.

Вось ужо дваццаць гадоў нашы ўлады займаюцца роўна тым, што абвяшчаюць злачынным – перапісваюць гісторыю. Ад яе засталіся толькі Аляксандр Неўскі і абылганы заходнімі русафобамі Іван Жахлівы, а адразу пасля іх – Сталін. Зніклі не толькі Аляксандр Другі, але і Ленін разам з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, засталася толькі Перамога, з агню якой, падобна да міфалагічных герояў і выйшла Расея. Да Перамогі яе не было. Гэта значыць, фармальна, была, але пра гэта амаль не згадваецца. Адлік гісторыі ідзе цяпер з тых гадоў.

Саму Перамогу, а значыць, і вайну таксама замянілі на лубок. Яна ярка размаляваная і суправаджаецца бравурнай музыкай. Яна абгрунтоўвае такую патрэбную ўладам карціну свету – мы адны супраць усяго таго чалавецтва, хто ненавідзіць нас, так было і так будзе, але мы самыя моцныя і маем права на ўсё. У прыдуманай вайне няма не толькі заградатрадаў і вялікай колькасці нашых суайчыннікаў, якія змагаліся на баку Гітлера, няма мільёнаў кінутых на волю лёсу палонных, няма бежанцаў, якіх таксама кінулі, не прапануючы ім ніякай дапамогі. У ёй няма і не было падзелу Рэчы Паспалітай і параду ў Берасці. Не было Нармандыі, Афрыкі і лэндлізу. Добра, гэта палітыка, гэта не ўпісваецца ў сённяшнюю карціну. Але няма і крыві, бруду, страху і пакутаў – усяго, праз што вымушаныя былі прайсці дзясяткі мільёнаў грамадзянаў СССР.

Затое ёсць звон пра вялікі подзвіг, а адначасова нікчэмныя грошы старым, затое ёсць гвардзейскія стужачкі і кожны год паўтараныя абяцанні забяспечыць усіх ветэранаў асобнымі кватэрамі.

А асабліва брыдка гэта таму, што, у адрозненне ад якога-небудзь Дня народнага адзінства, Дзень Перамогі – свята не прыдуманае, а сапраўднае. І самаздаволеныя кіраўнікі з бантамі, якія робяць выгляд, што гэта яны – пераможцы, абражаюць памяць тых, хто выратаваў тады краіну. А на самай справе была страшная вайна, быў подзвіг, і Гітлера сапраўды разграмілі. Вечная памяць! Са Святам усіх!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках