24 красавiка 2024, Серада, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя адкрыла пляжы за тыдзень да пачатку турыстычнага сезону

Грэцыя адкрыла пляжы за тыдзень да пачатку турыстычнага сезону

Лік інфекцый у краіне знізіўся, а вакцынацыя павялічылася.

Грэцыя зноў адкрыла свае арганізаваныя пляжы на фоне паслаблення каранавірусных абмежаванняў у рамках падрыхтоўкі да вяртання замежных турыстаў на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

У адпаведнасці з дзейнымі захадамі мэнэджары пляжных зонаў павінны будуць размясціць парасоны на адлегласці не менш як чатыры метры, праводзіць рэгулярную дэзынфекцыю і правяраць супрацоўнікаў пляжных бараў і іншы персанал на COVID-19.

Грэцыя атрымала поспех у стрымліванні першай хвалі пандэміі летась, але аднаўленне росту колькасці выпадкаў прывяло да таго, што ўлады ўвялі другі карантын у лістападзе.

Паколькі лік інфекцый знізіўся, а вакцынацыя павялічылася, улады няўхільна зніжалі абмежаванні, адкрываючы бары і рэстараны ў пачатку гэтага тыдня.

У пятніцу яны абвясцілі, што музеі адкрыюцца на наступным тыдні да скасавання абмежаванняў на паездкі для вакцынаваных замежных наведвальнікаў 15 траўня.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс сказаў, што спалучэнне шырокамаштабнага тэставання, імунізацыі і таго факту, што многія мерапрыемствы будуць праводзіцца на адкрытым паветры, давала ўпэўненасць у тым, што турысты змогуць бяспечна наведаць краіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках