29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі самы магутны лазер, які дапаможа ў лекаванні раку

3
Навукоўцы стварылі самы магутны лазер, які дапаможа ў лекаванні раку

Таксама ён, верагодна, дапаможа ў практычным даследаванні самых фундаментальных пытанняў нашага свету.

Каманда карэйскіх навукоўцаў стварыла звышмагутны лазер, які мае ўсе шанцы змяніць нашы касмічныя даследаванні, а таксама дапамагчы перамагчы рак, піша «Новы час».

Праз больш як дзесяцігоддзе працы даследнікі з карэйскага Інстытута навукі і тэхналогій Кванджу прадставілі лазер з рэкорднай інтэнсіўнасцю 10²³ Вт/см². Чан Хі Нам, адзін з навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы, патлумачыў магутнасць лазернага променя як усю існую на Зямлі сонечную энэргію, якую сціснулі да памеру парушынкі.

Для гэтага навукоўцы пабудавалі свайго кшталту паласу перашкодаў, якая адлюстроўвае, узмацняе і кантралюе рух фатонаў, што фармуюць лазерны прамень.

Дзякуючы гэтаму яны змаглі стварыць настолькі высокаінтэнсіўны лазер, што ён, верагодна, дапаможа ў практычным даследаванні самых фундаментальных пытанняў нашага свету, якія раней разглядаліся выключна ў тэорыі – фармаванне Сусвету або вывучэнне плазмы, якая ўтвараецца пасля выбухаў звышновых.

Выкарыстоўваючы лазерныя імпульсы, даследнікі змогуць ствараць і сутыкаць электроны высокай энэргіі з фатонамі, узнаўляючы эфект Комптана, які, на думку навукоўцаў, стварае высокаэнэргетычныя касмічныя прамяні.

Але існуе таксама і больш «зямное» ўжыванне новай тэхналогіі.

Пратонная тэрапія ўважаецца за перадавы метад лячэння раку. Гэты метад выкарыстоўвае часціцы, якія накіроўваюць на пухліну пры дапамозе паскаральніка. Аднак такі від лячэння патрабуе вялікай і дарагой абароны ад радыяцыі праз гэтыя самыя паскаральнікі. Навукоўцы ўпэўненыя, што выкарыстанне лазерных прамянёў для накіравання пратонаў можа стаць ідэальнай альтэрнатывай, якая зробіць пратонную тэрапію больш даступнай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках