28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Так распісацца ва ўласнай бездапаможнасці і параноі трэба яшчэ ўмець»

7
«Так распісацца ва ўласнай бездапаможнасці і параноі трэба яшчэ ўмець»

Найлепшай ілюстрацыяй да дэкрэта Лукашэнкі стане фрагмент з фільма «Смерць Сталіна».

Telegram-канал «Нік і Майк» разбірае ўказ прэзідэнта Беларусі на выпадак ягонай смерці.

1. Прэамбула. Выбачайце, але гучыць як танны пафасны некралог або эпітафія. Калі ёсць усведамленне чагосьці там перад пакаленнямі, то лепш проста сысці цяпер, а не спрабаваць кіраваць пасля смерці з магілы.

2. Далей, незразумела якое становішча ўводзіць – надзвычайнае або ваеннае. Напэўна, калі знешняя агрэсія, то ваеннае, калі нешта іншае, то надзвычайнае. Самае пацешнае ў гэтым, што зноў жа наўпрост прызнаецца, што ўзброеныя сілы бульбафюрара не змогуць стрымліваць знешнюю агрэсію на час, неабходны для таго, каб прынамсі ўвесці ваеннае становішча да смерці правадыра.

Тое самае і з тэрактамі ды іншымі падзеямі гвалтоўнага характару – маецца на ўвазе, што калі нехта сапраўды захоча ляснуць сіняпалага, то гэта здарыцца раней, чым спецслужбы змогуць міргнуць і ўвесці рэжым надзвычайнага становішча. Сапраўды, гэта вам не філолагаў за думзлачынства лавіць або смеццевыя тэракты прадухіляць.

Зноў жа чыстасардэчнае прызнанне, што ўсе выдуманыя замахі – трызненне запалёнай калектыўнай свядомасці дзеда і хунты.

3. Далей наіўна мяркуецца, што калі апісаныя ў дакуменце сцэнары ажыццявяцца, то знешнія агрэсары зваляць адразу ж пасля паспяховага замаху, а патэнцыйныя змоўнікі пасля поспеху проста разыдуцца на працоўныя месцы. Інакш, як можна думаць, што пасля такіх падзей збярэцца Рада бяспекі і будзе нешта пастанаўляць? Дзесьці ў паралельнай рэальнасці, магчыма. Зрэшты, хунта даўно жыве ў нейкай сваёй Беларусі з тэлевізара.

4. Працэдура галасавання і прыняцця пастановаў. Найлепшай ілюстрацыяй таго, як будзе ў рэальнасці, стане фрагмент з фільма «Смерць Сталіна». Якое тайнае галасаванне? Якое галасаванне і якая Рада бяспекі ў прынцыпе? Разбягуцца хто куды, як самыя сапраўдныя пацукі.

5. Мяркуючы з тых захадаў, якія плануецца ўводзіць, сіняпалага ўжо грымнулі, прычым летась, паколькі ўсё гэта фактычна дзейнічае ў краіне ўжо год (ад забароны масавых мерапрыемстваў да патрулёў на вуліцах, характэрных для каменданцкай гадзіны).

Увогуле канструкцыя вельмі хісткая, унутрана супярэчлівая і смешная звонку. Усё, што прадугледжана гэтым дакументам, можа мець месца нядоўгі час, калі сіняпалы «сыдзе на бестэрміновы бальнічны». У іншых сцэнарах гэта не больш чым юрыдычны помнік, прычым надмагільны.

Яшчэ раз нагадаем, што дакумент супярэчыць Канстытуцыі, надзяляе нейкімі паўнамоцтвамі неканстытуцыйны орган і выдадзены нелегітымным узурпатарам. Зрэшты, Жазі чула, што ў найбліжэйшы час «раптам верне страчаны зрок» антыканстытуцыйная камісія, якая прапануе ўзяць да ўвагі гэтую лухту ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. І менавіта гэта стане адзінай істотнай праўкай у «і без таго ідэальным дакуменце», які ўжо даўно не мае ніякага ўжытку ў рэальным жыцці.

Так распісацца ва ўласнай бездапаможнасці і параноі трэба яшчэ ўмець. Віншуем, наша афіцэрская ўдава чарговы раз сама сябе высекла. Фашызм у форме лукашызму ён такі – калгасны, без мазгоў і эстэтыкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках