16 красавiка 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель намякнула, што турыстаў без прышчэпкі ад СOVID-19 пусцяць гэтым летам у Еўропу

Меркель намякнула, што турыстаў без прышчэпкі ад СOVID-19 пусцяць гэтым летам у Еўропу
ФОТА: AFP

Аднак канцлерка Нямеччыны заявіла, што пакуль не можа назваць гэты дзень.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель спадзяецца на тое, што людзі, якія не паспелі зрабіць прышчэпку ад каранавірусу, змогуць наведаць краіны Еўрапейскага Звязу гэтым летам.

Пра гэта паведамляе The Local, піша unian.net.

"Беручы да ўвагі, якія нізкія ўзроўні заражэння ўжо ёсць у некаторых краінах ЕЗ, як Партугалія, я вельмі спадзяюся, што мы зможам дазволіць сабе ў цэлым тое, што было магчыма мінулым летам", – заявіла Меркель.

Канцлерка падкрэсліла, што магчымасць паехаць турыстам у Еўропу "вядома" датычная і тых, хто не вакцынаваны.

"Я пакуль не магу назваць дзень, калі гэта адбудзецца", – сказала яна.

Паводле словаў Меркель, са зніжэннем узроўню заражэння абмежаванні ў Нямеччыне будуць скасаваныя.

"Спадзяюся, што так будзе з усёй Еўропай", – дадала канцлерка.

У сувязі з тым, што амаль ва ўсіх краінах ЕЗ узровень захворвання быў ніжэйшы за 50 на 100 000 жыхароў цягам большай часткі мінулага лета, на паездкі ўнутры блока накладваліся вельмі нязначныя абмежаванні.

Канцлерка дадала, што лідары ЕЗ на нефармальным саміце ў Порту абмяркоўвалі лічбавыя сертыфікаты пра вакцынацыю – так званы "зялёны сертыфікат". І ў краінаў усё яшчэ застаюцца нявызначанымі пытанні, якія тычацца ўзаемнага прызнання вакцынаў, якія не ліцэнзаваныя ў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках