24 красавiка 2024, Серада, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX рэкордны 10-ты раз запусціла і вярнула на зямлю першую ступень ракеты-носьбіта Falcon 9

3
SpaceX рэкордны 10-ты раз запусціла і вярнула на зямлю першую ступень ракеты-носьбіта Falcon 9

Запуск быў зроблены на мысе Канаверал.

9 траўня ў 2.42 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу (8.42 паводле Менска) амерыканская кампанія SpaceX запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 60 спадарожнікамі для глабальнага інтэрнэту Starlink. Трансляцыя вялася на YouTube-канале кампаніі, піша "Гордан".

Запуск быў зроблены са стартавага комплексу SLC-40 касмадрома на мысе Канаверал у Флорыдзе (ЗША).

Першая ступень Falcon 9 выкарыстоўвалася рэкордны 10-ты раз. Да гэтага яна ўдзельнічала ў місіях вываду на арбіту сямі серый спадарожнікаў Starlink, касмічнага карабля Crew Dragon (дэманстрацыйная версія) на Міжнародную касмічную станцыю, а таксама двух запускаў з іншымі спадарожнікамі.

На гэты раз пасадка таксама была паспяховай, яе пасадзілі на плыўную платформу Just Read the Instructions ("Проста прачытайце інструкцыю") у Атлантычным акіяне.

Праз гадзіну пасля старту спадарожнікі былі выведзеныя на арбіту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках