25 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрымаць Сцяпана Латыпава прыйшлі дзясяткі беларусаў

4
Падтрымаць Сцяпана Латыпава прыйшлі дзясяткі беларусаў
Сцяпан ЛАТЫПАЎ
АРХІЎНАЕ ФОТА

Таксама на судзе знаходзяцца прадстаўнікі Еўразвязу.

Сёння працягваецца суд паводле справы жыхара плошчы Перамен Сцяпана Латыпава. Мінулае пасяджэнне перанеслі: Сцяпан перарэзаў сабе горла на знак пратэсту. Палітвязень заявіў, што ГУБАЗіК пагражаў ягоным родным і суседзям.

Сёння на пасяджэнне прыйшлі дзясяткі чалавек, паведамляе kp.by. Але за паўгадзіны да пачатку працэсу ў залу суда нікога не пускалі, аргументуючы гэта тым, што ўсе месцы ўжо занятыя.

- Скажыце, калі ласка, ці сапраўды занятыя ўсе месцы? Мы згодныя стаяць, - кажуць у чарзе.

Латыпава ўвесь час трымаюць два міліцыянты праз кайданкі, каб ён нічога з сабой не зрабіў.

Цётка палітвязня паведаміла, што ў зале знаходзяцца прадстаўнікі ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках