16 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая галоўная перашкода для развіцця Кітая

14
Названая галоўная перашкода для развіцця Кітая
ФОТА З САЙТА: SALAMNEWS.ORG

Гэта даволі спецыфічная праблема ў Кітаі.

Экспэрты аналітычнай платформы China Beige Book International назвалі галоўную перашкоду для аднаўлення і развіцця эканомікі Кітая. Як паведамляе CNBC, сур'ёзнай праблемай можа стаць слабое спажыванне.

Генеральны дырэктар кампаніі Ліланд Мілер паказаў, што праз гэта прадпрыемствы не змогуць павышаць цэны нават пры ўмове, што вытворчыя выдаткі працягнуць расці. Ён уважае, што тэндэнцыя працягнецца датуль, пакуль не адбудзецца «перазагрузка» выдаткаў хатніх гаспадарак. «Гэта даволі спецыфічная праблема ў Кітаі», - сказаў на заканчэнне Мілер.

Акрамя таго, праз скачкі цэн на сыравіну індэкс цэн вытворцаў (PPI) Кітая - паказчык змянення цэн на тавары і паслугі на аптовым узроўні - у траўні абнавіў рэкордны максімум амаль за 13 гадоў. Нагодай стаў рост коштаў нафты, металы і жалезная руда.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках