20 красавiка 2024, Субота, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Ryanair стаўся рэйсам у Гаагу для дыктатара

51
Самалёт Ryanair стаўся рэйсам у Гаагу для дыктатара

Еўрапарламент заклікаў судзіць беларускага дыктатара міжнародным трыбуналам.

Еўрапарламент на пасяджэнні ў чацвер, 10 чэрвеня, прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі, у якой заклікаў лідараў ЕЗ увесці жорсткія эканамічныя санкцыі, пашырыць «чорныя спісы» і склікаць міжнародны трыбунал для расследавання злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Прымусовая пасадка рэйса Ryanair для арышту Рамана Пратасевіча і ягонай спадарожніцы Соф'і Сапегі з'яўляецца «актам дзяржаўнага тэрарызму», гаворыцца ў дакуменце, за які прагаласавалі 626 еўрадэпутатаў з 676.

ЕП «падкрэслівае патрэбу поўнага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць народа Беларусі», для чаго прапануе «склікаць міжнародны трыбунал».

«Паколькі ўлады Беларусі адмаўляюцца аднаўляць вяршэнства закона і несці адказнасць, у справу павінна ўступіць міжнародная супольнасць і забяспечыць збор доказаў, расследаванне і пераслед адказных ва ўсёй вертыкалі кіравання», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках