20 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэдакцыю салігорскага медыя «Лідэр-Прэс» прыйшлі з ператрусам

5
У рэдакцыю салігорскага медыя «Лідэр-Прэс» прыйшлі з ператрусам

Сілавікі прыйшлі і дадому да ўладальнікаў выдання.

У рэдакцыі прыватнага салігорскага медыя "Лідэр-Прэс" напярэдадні прайшоў ператрус, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Сілавікі прыйшлі і дадому да ўладальнікаў выдання Уфімцавых.

Галоўная рэдактарка "Лідэр-Прэс" Галіна Уфімцава не стала распавядаць падрабязнасці, патлумачыла падпіскай пра невыдаванне, якую далі ейны сын і нявестка. Іх напярэдадні забіралі ў пастарунак. Апытвалі, а затым адпусцілі. Малодшыя Уфімцавы таксама з'яўляюцца супрацоўнікамі "Лідэр-Прэс".

Зараз медыя працуе толькі як інфармацыйны партал, аднак да сакавіка рэдакцыя выпускала і друкаваную версію. У пачатку вясны ад газеты давялося адмовіцца. Тады ў рэдакцыі гэты крок патлумачылі эканамічнымі прычынамі - сказалі, што яшчэ пару гадоў таму "Лідэр-Прэс" быў паспяховым бізнэс-праектам, "які чыталі амаль у кожнай другой сям'і Салігорска". Штотыднёвы наклад мог даходзіць да 18 тысяч асобнікаў, выданне мела "вялікі прыбытак".

"За апошнія тры гады многае змянілася", - адзначылі тады ў рэдакцыі.

На працягу апошняга года ў Беларусі цэлы шэраг недзяржаўных газет засталіся без друкаваных версій. Перасталі выходзіць на паперы як вялікія выданні ("Свободные навіны плюс", "БелГазета", "Народная воля"), так і рэгіянальныя ("Брестская газета"). У большасці выпадкаў прычына ў тым, што друкарні адмаўляюцца друкаваць незалежныя медыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках