23 красавiка 2024, aўторак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёскі ў Расеі папрасілі Мэркель заасфальтаваць ім дарогу

21
Жыхары вёскі ў Расеі папрасілі Мэркель заасфальтаваць ім дарогу

Тэкст відэазвароту прадублявалі ў лісце і адправілі яго ў офіс канцлеркі Нямеччыны.

У Омскай вобласці Расеі жыхары вёскі Верхні Карбуш звярталіся да канцлеркі Нямеччыны Ангела Мэркель з просьбай заасфальтаваць "галоўную дарогу" ў іх населеным пункце. Відэа звароту размясцілі 9 чэрвеня праект "Сибирь.Реалии".

У роліку, у якім здымаліся дзевяць чалавек, гаворыцца пра тое, што іх вёску заснавалі расейскія немцы на мяжы XIX і XX стагоддзяў. З іх слоў, з просьбай адрамантаваць дарогу яны з 2008 года звярталіся "ў розныя чыноўніцкія канторы і ва ўрад Расеі".

"На жаль, наш урад нас не пачуў. Таму мы звяртаемся да вас па дапамогу. Тут вельмі шмат людзей, у якіх карані нямецкія", - сказала адна з жанчын.

Журналісты высветлілі, што тэкст відэазвароту прадублявалі ў лісце і адправілі яго ў офіс Мэркель.

Мясцовыя жыхары распавялі, што ў іх вёсцы "да ростані дзяцей на сабе цягаць даводзіцца", а да Меркель звярнуліся "ад адчаю і безвыходнасці".

Мясцовы дэпутат Ірына Драздова распавяла "Сибирь.Реалиям", што, згодна з каштарысам, складзеным у 2019 годзе жыхарамі вёскі, дарожныя працы на адцінку даўжынёй 1,2 км каштавацьме амаль 43 млн руб.

Кіраўніца мясцовай адміністрацыі Святлана Сярдзюк паведаміла, што праект дарогі ў Верхнім Карбушы "амаль гатовы".

"Мы прайшлі экспэртызу. Не бачу праблемы, усё ідзе сваім парадкам. Міністэрства будаўніцтва ў курсе. [...] У праекце тэрміны рэалізацыі не вызначаюцца", - патлумачыла яна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках