25 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі бюджэтнікаў за травень індэксавацца не будуць

1
Заробкі бюджэтнікаў за травень індэксавацца не будуць

Пры гэтым у краіне зафіксавалі рэкордную за апошнія пяць гадоў інфляцыю.

Мінімальны заробак, а таксама травеньскія заробкі бюджэтнікаў, прывязаныя да базавай адзінкі і базавай стаўкі, індэксаваць не будуць, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве спасылаюцца на закон аб індэксацыі. Згодна з яго, пералік заробкаў адбываецца, калi з моманту папярэдняй індэксацыі інфляцыя перавысіла парог 5%.

Апошні раз заробкі бюджэтнікаў пераглядалі ў студзені 2021 года. Тады былі падвышаны базавая адзінка і базавая стаўка. Пры гэтым "індэкс спажывецкіх цэн за травень 2021 года не перавысіў пяціадсоткавага парога да студзеня". Лічбу ведамства не называе, але да 5% там не ставала хутчэй за ўсё зусім няшмат. Згодна са свежымі звесткамі Мінстата, кошты са снежня да траўня выраслі на 5,2%. Пры гэтым са снежня да студзеня яны змяніліся на 0,67%.

У мінпрацы таксама нагадалі пра магчымасць аднаразовага перагляду сумы аплаты працы, дапамог і стыпендый. Закон гэта прадугледжвае. Але нядаўна быў павышаны пражытачны мінімуму, таму гэтыя грашовыя даходы таксама "індэксацыі за травень 2021 года не падлягаюць".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках