16 чэрвеня 2021, Серада, 23:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Паўлічэнка патрапіў у рэанімацыю

80
Дзмітрый Паўлічэнка патрапіў у рэанімацыю
ДЗМІТРЫЙ ПАЎЛІЧЭНКА

Экс-камандзір СОБРа - адзін з галоўных фігурантаў спраў аб гучных знікненьнях апазіцыйных палітыкаў.

Больш за тыдзень былы камандзір САХРа і вайсковай часткі 3214 Дзмітрый Паўлічэнка правёў у рэанімацыі адной з лякарняў Менска, куды трапіў з каранавірусам, паведамяле «Народная воля».

Нагадаем, што Дзмітрый Паўлічэнка - адзін з галоўных фігурантаў спраў аб гучных знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Дзмітрый Паўлічэнка кіруе Беларускай асацыяцыяй ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар», у апошнія гады вёў не моцна публічны лад жыцця. Аднак падчас масавых пратэстаў мінулага года быў заўважаны не толькі на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі, але і сярод яго блізкага кола - фота Паўлічэнкі з прэс-сакратаркай Лукашэнкі і падазраванай у забойстве Рамана Бандарэнка Наталляй Эйсмант разляцелася па многіх сайтах. Праходзіла інфармацыя, што Паўлічэнка быў адным з галоўных кансультантаў у разгоне акцый пратэсту і што не без яго ўплыву здарылася адстаўка міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

У свой час Дзмітрый Паўлічэнка перанёс аперацыю на сэрцы, мяркуючы з усяго, каранавірус для яго не прайшоў без ускладненняў. Як бачна, гэтая хвароба не шкадуе ні сваіх, ні чужых.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».