29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя можа афіцыйна пачаць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг Беларусі

34
Швэцыя можа афіцыйна пачаць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг Беларусі

Швэдскія палітыкі патрабуюць у МЗС краіны не выкарыстоўваць чырвона-зялёны сцяг.

Швэдскія палітыкі звярнуліся да міністра замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ з просьбай пачаць выкарыстоўваць БЧБ-сцяг замест чырвона-зялёнага на ўсіх афіцыйных мерапрыемствах, звязаных з Беларуссю.

Ліст напісалі Фрэдрык Мальм, Карын Карлсбро і Марыя Нільсан.

«Той факт, што вонкавы свет выкарыстоўвае гэты сцяг, не з'яўляецца нязначным сімвалічным пытаннем. Ён закліканы надаць легітымнасць дыктатару, які не шкадуе сродкаў для пераследу журналістаў, актывістаў і іх сваякоў.

Лукашэнка, які высылаў супрацоўнікаў амбасады Латвіі ў Менску ў адказ на ўзняты ў Рызе чырвона-белы сцяг, паказвае, наколькі важны сцяг для барацьбы ў Беларусі.

Беларускі бел-чырвона-белы сцяг выбраны ў якасці сцяга і сімвала тых, хто фактычна перамог на выбарах у Беларусі летась. Гэта сцяг, абраны беларускім народам. Гэта сцяг, які Швэцыя павінна выкарыстоўваць, калі мы падымаем сцяг гэтай краіны.

Міністр замежных спраў Анн Ліндэ, давайце пакажам свету, што Швэцыя дыстанцуецца ад Лукашэнкі і цалкам падтрымлівае дэмакратычнае развіццё Беларусі.

Падніміце бел-чырвона-белы беларускі сцяг»- паведамляецца ў лісце.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках