25 красавiка 2024, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінскі суддзя, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў: Сказалі - усім давай 15 дзён арышту

12
Пінскі суддзя, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў: Сказалі - усім давай 15 дзён арышту
АЛЯКСЕЙ ПАЦКО

33-гадовы Аляксей Пацко пяць гадоў працаваў суддзёй у Пінску, але звольніўся пасля выбараў 2020 года.

Ён адмовіўся караць пратэстоўцаў. Пра тое, чым гэта скончылася, мужчына расказаў у гутарцы з Радыё "Свабода".

Пацко стаў суддзём у 2015 годзе. Паводле ягоных слоў, тады была лібералізацыя, і маладых людзей запрашалі на працу, каб палепшыць сістэму. "Мне тады было 28. Я меў максімалісцкая, ідэалістычныя погляды на сістэму. Што можна нешта выправіць у меру сваіх магчымасцяў. У пачатку працы была даволі моцная адсутнасць палітычнага складніка", - успамінае ён.

Пасля "дармаедскіх" акцый 2017 года, кажа Пацко, суддзям пачалі рабіць намёкі і раілі "падысці адказна" да гэтых спраў. "Пры такіх прыгожых фразах рабілася ясна, у чым сутнасць і скіраванасць не ўтрымання фраз, а формы. Фармальна нібыта было парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Памятаю, што і я разглядаў справы ўдзельнікаў акцый 2017 года. Даваў штрафы", - успамінае ён.

Пасля парламенцкіх выбараў 2019 года змянілася старшыні і ў Пінскім раённым, і ў Берасцейскім абласным судах. І на суддзяў, кажа Пацко, узмацніўся ціск. Суддзі сталі раіцца з кіраўніцтвам з нагоды будучых прысудаў. Пазней стала неабходна ўзгадняць з начальствам прысуды паводле "грамадска значных" артыкулаў - карупцыя, наркотыкі, ДТЗ у стане алкагольнага ап'янення.

Пінчук кажа, што датэрмінова на выбары ў 2020-м не хадзіў, хоць загад такі быў. Падпісацца за вылучэнне Лукашэнкі адмовіўся.

У дзень выбараў, 9 жніўня, ён быў на працы, як і кіраўніцтва суда, хоць гэта была і нядзеля. "Яшчэ да выбараў былі затрыманыя назіральнікі і актывісты. Яны былі ў ІЧУ. 10 жніўня, у панядзелак, іх трэба было судзіць. 9 жніўня міліцыянты прынеслі іх справы на праверку. Таму што ў важных справах заўсёды ёсць пытанні пра афармленне, працэсуальныя моманты. Там былі такія артыкулы, як непадпарадкаванне, няяўка на позву, дробнае хуліганства", - кажа Пацко.

Паводле ягоных слоў, начальства прапанавала даць ім усім па 15 дзён арышту, але ён адмовіўся. Тады на яго сталі ціснуць. "Пачалося:" Ну ты падумай, у цябе сям'я, дзеці, не гарачыся, супакойся". Я сказаў, што не. Таму, каб судзіць тых людзей, з адпачынку адклікалі іншых суддзяў", - успамінае пінчук.

Пінск у паслявыбарную ноч адзначыўся жорсткім супрацьстаяннем паміж пратэстоўцамі і міліцыянтамі. Пазней удзельнікаў пратэстаў судзілі.

"Пра "Пінскую бойню" я ведаю ад непасрэдных удзельнікаў падзей. Калі я 10 жніўня прыйшоў на працу, то міліцыянты актыўна распавядалі, што пратэстоўцы ледзь не ўвесь аддзел міліцыі знішчылі, што шмат міліцыянтаў у рэанімацыі, а адзін нават пры смерці, што гэта былі не жыхары Пінска, а ўкраінцы, якія нелегальна перайшлі мяжу. Але ўсё гэта было няпраўдай. Усе затрыманыя былі пінскія, якія ўкраінцы? Ніхто ў рэанімацыю з міліцыі не патрапіў. Для чаго яны гэта казалі? Напэўна, каб апраўдаць сваю агрэсію і жорсткасць" , - прызнаецца суддзя.

На 10 жніўня ў Пінску абвясцілі спецаперацыю. За два дні ў горадзе затрымалі 120-140 чалавек, кажа суддзя. Яны сядзелі ў мясцовым ІЧУ паводле падазрэння ў крымінальных артыкулах. Праз 72 гадзіны іх трэба было выпускаць ці абраць меру стрымання. Тады затрыманых сталі судзіць паводле адміністрацыйных артыкулаў і саджаць на "арышт". "Але калі ёсць крымінальная справа, нельга даваць адміністрацыйную", - абураецца Пацко парушэннем заканадаўства.

Суддзя ўспамінае, што з ім адразу перасталі размаўляць, як толькі ён адмовіўся судзіць палітычных. Начальства правяло з ім гутарку, каб ён маўчаў. Аднак ён даў каментары tut.by і "Нашай Ніве".

У кастрычніку Пацко звольніўся - і не змог знайсці працу: яго не бралі ні юрысконсультам на прадпрыемства, ні ў адвакатуру. Ён уладкаваўся памочнікам да сваёй маці, якая працавала адвакатам.

"Літаральна праз пару дзён прыйшла падатковая з праверкай. Мне выставілі, што я нібыта займаюся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, выконваю адвакацкія паслугі, хоць гэта было не так.

Потым КДБ пайшоў па маіх знаёмых, каб яны далі сведчанні, што напраўду не мая маці дапамагала ім як адвакат, а я. Людзі адказвалі, што нам дапамагала Таццяна Юр'еўна, а супрацоўнікі КДБ ім: "Не, вы нас не разумееце, вам дапамагаў Аляксей Васільевіч. Падумайце, у вас сям'я, дзеці", - распавядае Пацко.

Калі ён зразумеў, што на яго рыхтуюць крымінальную справу, то з'ехаў ва Украіну. Кажа, што апярэдзіў следчых, якія прыйшлі праводзіць ператрус, даслоўна на два дні.

Пазней за мяжу выехала і маці экс-суддзі, а праз дзень даведаліся, што і на яе распачатая крымінальная справа. Ва Украіну выехалі таксама жонка і дзеці Аляксея Пацко.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках