29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея патрапілі ў спіраль росту коштаў

3
Беларусь і Расея патрапілі ў спіраль росту коштаў

Такой высокай інфляцыі не было з 2016 года.

Расстат і Белстат паведамілі звесткі пра індэксы спажывецкіх коштаў у траўні 2021 года. У абодвух дзяржавах інфляцыя ў гадавым вылічэнні выйшла на шматмесячны максімум, паведамляе banki24.by.

Гадавая інфляцыя за травень у РФ склала 6%. Для параўнання: у траўні 2020 года гэты паказчык быў удвая ніжэйшы - 3%. Такой высокай інфляцыі ў Расеі не было з кастрычніка 2016 года, калі прырост цэн склаў 6,1%.

Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн у РФ таксама дасягнуў 6% (супраць 2,9% у траўні 2020 года). Такое значэнне базавай інфляцыі кажа, што рост коштаў слаба звязаны з дзяржрэгуляваннем і сезоннымі з'явамі і мае «натуральнае» паходжанне.

Паскарэнне росту цэн у Расеі адбываецца на фоне аналагічных працэсаў у эканоміцы сусветнага гегемона - ЗША. Паводле афіцыйных звестак гадавая інфляцыя ў Штатах за травень склала 4,99%, што з'яўляецца максімумам са жніўня 2008 года.

Базавая інфляцыя ў ЗША дасягнула 3,80% і гэта таксама шматгадовы рэкорд - максімум з чэрвеня 1992 года. Вось вам і наступствы колькаснага змякчэння разам з бюджэтным стымулам і раздачай чэкаў насельніцтву.

У развіваных краінах сітуацыя з паскарэннем росту коштаў яшчэ больш выпуклая. Найбуйнейшая эканоміка Лацінскай Амерыкі Бразілія дала справаздачу аб росце коштаў на 8,06%. У гэтай краіне гадавая інфляцыя не была такой высокай з верасня 2016 года.

У 2020 годзе Бразілія ў рамках манетарнага стымулявання зніжала ключавую стаўку аж да 2% гадавых. Актуальная стаўка ў 2021-м складае 3,5% і 17 чэрвеня чакаецца падвышэнне яшчэ на 75 базісных пунктаў. Праўда, гэтага відавочна мала, каб забяспечыць стрымліванне росту коштаў. Таму ў бразільцаў наперадзе ці новыя скачкі ставак, ці закручванне спіралі інфляцыі.

На 11 чэрвеня прызначанае пасяджэнне ЦБ РФ, дзе будзе разглядацца пытанне аб ключавой стаўцы. Да нядаўніх часоў расейскія аналітыкі закладвалі на гэты дзень +25 базісных пунктаў, а цяпер арыентуюцца ўжо на +50 Б.П., а то і +75 Б.П.

Ёсць прагнозы, што інфляцыя ў Расеі разгоніцца да 6,2-6,3%. Праз гэта ў ліпені ключавая стаўка Цэнтрабанка РФ можа пераляцець за 6% гадавых. Існы ўзровень ключавой стаўкі ў Расіі роўны 5%.

А што ў Беларусі? Паводле афіцыйных разлікаў у траўні зводная гадавая інфляцыя разагналася да 9,4% (максімум са студзеня 2017 года). Узровень базавай інфляцыі падняўся да 9,3% (рэкорд са снежня 2016 года).

Пры гэтым стаўка рэфінансавання з 21 красавіка роўная 8,5% гадавых, а публічны графік пасяджэнняў Нацбанку скасаваны. Улады спрабуюць стрымліваць рост коштаў і тарыфаў праз абмежаванне грашовай масы і разрастанне дзяржрэгулявання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках