25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны новы рэйтынг найлепшых гарадоў для жыцця

8
Апублікаваны новы рэйтынг найлепшых гарадоў для жыцця

У топ-10 увайшлі шэсць гарадоў з Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Экспэрты з The Economist Intelligence Unit (пераклад - National Geographic) апублікавалі чарговую версію рэйтынгу найлепшых гарадоў для жыцця, у якім улічаныя наступствы пандэміі COVID-19 у 2020 годзе.

Агулам былі ацэненыя 140 гарадоў ва ўсім свеце, якія ацанілі па іх стабільнасці, ахове здароўя, культуры, навакольнаму асяроддзю, адукацыі і інфраструктуры.

Першае месца ў спісе заняў новазеландскі Окленд. Шмат у чым гэта стала магчымым дзякуючы дзеянням новазеландскага ўрада ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Карантынныя захады ў гэтай краіне выявіліся надзвычай эфектыўнымі - ад хваробы ў Новай Зеландыі памерлі толькі 26 чалавек.

На другім месцы апынуўся японскі партовы горад Осака, а тройку замкнула аўстралійская Адэлаіда.

«Шэсць з дзясяці найбуйнейшых гарадоў у аглядзе 2021 года знаходзяцца ў Новай Зеландыі ці Аўстраліі, дзе строгі памежны кантроль дазволіў жыхарам жыць адносна нармальным жыццём», - гаворыцца ў паведамленні EIU.

Лідар рэйтынгу з 2018 году - аўстрыйская Вена - перамясцілася на 12-ы радок. Таксама пакінуў дзясятку аўстралійскі Сіднэй, які размясціўся на 11-м месцы.

Тройку найгоршых гарадоў для жыцця замкнулі сірыйскі Дамаск, нігерыйскі Лагас і Порт-Морсбі, сталіца Папуа-Новай Гвінеі.

The Economist Intelligence Unit (EIU) - гэта даследчае і аналітычнае падраздзяленне даччынай кампаніі Economist Group, якое выпускае газету The Economist. Арганізацыя была створаная ў 1946 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках