25 красавiка 2024, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аэрафлот» скасаваў усе рэйсы ў Вільню да канца кастрычніка

6
«Аэрафлот» скасаваў усе рэйсы ў Вільню да канца кастрычніка

Да сітуацыі з Ryanair кампанія лётала ў Вільню раз на тыдзень.

«Аэрафлот» скасаваў усе рэйсы паміж Масквой і Вільняй (Літва) да канца кастрычніка гэтага года, вынікае са звестак сістэмы рэзервавання кампаніі, паведамляе «Інтэрфакс».

Найбліжэйшы рэйс у Вільню, на які адкрыты продаж, запланаваны 31 кастрычніка, гэта значыць, з пачатку асенне-зімовага раскладу.

«Аэрафлот» пачаў касаваць рэйсы ў Літву пасля сітуацыі з захопам самалёта Ryanair у Менску 23 траўня, у выніку якой беларускія ўлады затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. Пасля інцыдэнту ўлады Літвы забаранілі нацыянальным і замежным авіякампаніям здзяйсняць палёты ў краіну праз паветраную прастору Беларусі.

Да сітуацыі з Ryanair «Аэрафлот» лётаў у Вільню раз на тыдзень, па пятніцах. У авіякампаніі дагэтуль не каментавалі касаванне рэйсаў. Прадстаўнік Lietuvos oro uostai - кампаніі, якая кіруе аэрапортамі Літвы, - заяўляў агенцтву BNS у пачатку чэрвеня, што «Аэрафлот» касаваў рэйсы без падрабязнага тлумачэння прычын.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках