25 красавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі і чаму Мэркель наведае Белы дом

1
Калі і чаму Мэркель наведае Белы дом
Ангела Мэркель

ЗША пацвердзілі дату афіцыйнага візіту.

15 ліпеня 2021 года канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель з афіцыйным візітам наведае ЗША. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома, піша сайт comments.ua

У адміністрацыі прэзідэнта ЗША распавялі, што падчас візіту Джо Байдэн і Ангела Мэркель абмяркуюць супрацоўніцтва ў шэрагу агульных праблем, уключаючы барацьбу з пандэміяй COVID-19, а таксама змены клімату, садзейнічанне эканамічнаму росквіту і міжнароднай бяспецы.

Адзначым, што некаторыя нямецкія СМІ мяркуюць, што сапраўднай мэтай Мэркель падчас паездкі ў ЗША будзе абмеркаванне і развязанне спрэчак вакол расейскага газаправода «Паўночны струмень - 2».

Нагадаем, што на пытанне ад журналістаў: «Ці ўважаеце вы Пуціна за забойцу?», - Ангела Мэркель так і не дала канкрэтнага адказу. Палітык запэўніла, што разам з большасцю заходніх палітыкаў выступае з заўзятай крытыкай многіх дзеянняў расейскага прэзідэнта. Больш за тое - яна не саромеецца крытыкаваць Пуціна і пры асабістых сустрэчах з ім.

На думку канцлеркі, у Расеі часта назіраецца парушэнне розных правоў і свабод чалавека. Сама Мэркель асабіста падымала ў гутарках з Пуціным тэму палітычнага пераследу апазіцыянера Аляксея Навальнага. Аднак гэта, з яе слоў, толькі адно з непрымальных для яе развязанняў, адобраных Пуціным і ягоным урадам.

Таксама 8 красавіка адбылася тэлефонная размова лідараў Расеі і Нямеччыны Уладзіміра Пуціна і Ангелы Мэркель. Так, падчас гэтай гутаркі з прэзідэнтам РФ канцлерка Нямеччыны запатрабавала, каб Расея спыніла нядаўняе нарошчванне вайсковай моцы ў раёне ўсходу Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках