20 чэрвеня 2021, Нядзеля, 10:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Французская дэлегацыя пабывала на Данбасе: Украіна сапраўды гатовая ўступіць у NATO

4
Французская дэлегацыя пабывала на Данбасе: Украіна сапраўды гатовая ўступіць у NATO
ФРАНЦУЗСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НА ДАНБАСЕ
ФОТА: ШТАБ ААС

Парламентарыі прайшліся зруйнаванымі вуліцамі Шырокіна, каб убачыць наступствы агрэсіі РФ.

Дэлегацыя французскіх парламентарыяў пасля візіту на Данбас «пастараецца пераканаць», што Украіна можа ўступіць у NATO і гатовая да гэтага. Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба аперацыі аб'яднаных сілаў, паведамляе liga.net.

Французскія дэпутаты пабывалі на КПУВ Гнутава і ў прыфрантавым Шырокіне.

Дэлегацыі паказалі статыстыку парушэнняў расейскімі акупацыйнымі войскамі рэжыму спынення агню і довады выкарыстання імі забароненай менскімі дамоўленасцямі зброі.

Таксама парламентарыі прайшліся разбуранымі вуліцах Шырокіна, каб на свае вочы ўбачыць наступствы агрэсіі РФ у некалі курортным пасёлку.

Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі П'ер Персан паабяцаў праінфармаваць пра ўсё пачутае і ўбачанае камітэт замежных спраў, каб прыняць адпаведную рэзалюцыю. Таксама ён мае намер данесці ўсё да прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

Ён заявіў, што французскія дэпутаты будуць намагаць на ўступленні Украіны ў NATO.

«Мы здзіўленыя адвагай і ўстойлівасцю ўкраінскіх воінаў, якія знаходзяцца на перадавой і абараняюць Украіну. Мы паспрабуем пераканаць, што Украіна сапраўды фармальна можа ўступіць у NATO, яна сапраўды гатовая. І спрабаваць усяляк матэрыяльнымі сродкамі падтрымліваць украінскае войска, бо яно таго вартае», - сказаў парламентарый.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».