25 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі робата для догляду за хворымі на COVID-19

3
Навукоўцы стварылі робата для догляду за хворымі на COVID-19
ФОТА: REUTERS

Медсястра Грэйс аблегчыць работу медыцынскага персаналу падчас пандэміі.

Навукоўцы з Ганконга, якія стварылі вядомага робата Сафію, запускаюць новую пілотную мадэль - робата-медсястру па імі Грэйс, паведамляе СNA (пераклад zn.ua).

Робат арыентаваны на рынак аховы здароўя. Яго прызначэнне - догляд за састарэлымі або інфікаванымі COVID-19 пацыентамі, якія знаходзяцца ў ізаляцыі.

Апранутая ў сінюю ўніформу медсястры, Грэйс мае азіяцкія рысы твару і каштанавыя валасы. У яе ёсць цеплавізар на грудзях, які вымярае тэмпературу цела пацыента. Робат выкарыстоўвае штучны інтэлект для дыягностыкі, умее гаварыць на ангельскай і валодае некаторымі дыялектамі кітайскай мовы. Яго распрацоўшчыкам з'яўляецца Дэвід Хэнсан.

Дырэктар прадпрыемства Hanson Robotics і Singularity Studio Дэвід Лэйк расказаў, што да жніўня плануюць пачаць масавую вытворчасць бэта-версіі Грэйс. Налета цалкам маюць разгарнуць яго працу ў Ганконгу, мацерыковым Кітаі, Японіі і Паўднёвай Карэі.

Адзначаецца, што кошт робатаў-гуманоідаў, які цяпер можна параўнаць з цэнамі элітных аўтамабіляў, знізіцца, калі кампанія будзе вырабляць дзясяткі ці сотні тысяч адзінак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках