20 красавiка 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра шматразовае вяртанне расейскіх «Суперджэт» з тэхнічных прычын

5
Стала вядома пра шматразовае вяртанне расейскіх «Суперджэт» з тэхнічных прычын

У РФ працягваюцца прыгоды самалётаў SSJ-100.

У Расейскай Федэрацыі працягваюцца прыгоды так званых «лятучых трунаў» - самалётаў SSJ-100, або «Суперджэт». Стала вядома пра шматразовае вяртанне самалёта «Аэрафлота» з тэхнічных прычын. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аўтара Telegram-канала Aviaincident, піша sprotyv.info.

«10.06.2021 11.59 (мск) аэрапорт Сочы, Краснадарскі край. У працэсе запуску КВС запытаў вяртанне на стаянку з тэхнічнай прычыны.

Самалёт SSJ-100, RA-89032, рэйс AFL1133 Сочы (Адлер) - Масква (Шарамеццева).

10.06.2021 12.25 (мск) аэрапорт Сочы (Адлер). У 11.59 у працэсе запуску рухавікоў самалёта SSJ-100 камандзір запытаў вяртанне на стаянку з тэхнічнай прычыны. Прычына экіпажам не ўказаная.

У 14.54 пасля ліквідацыі няспраўнасці ў працэсе запуску КВС запытаў вяртанне на стаянку з тэхнічнай прычыны. Пасажыры (49 чалавек) адпраўленыя спадарожнымі рэйсамі.

Самалёт SSJ-100, RA-89032, рэйс AFL 1133 Сочы (Адлер) - Масква (Шарамеццева). Эксплуатуецца ПАТ «Аэрафлот», - піша аўтар Telegram-канала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках