23 красавiка 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time: Байдэн, рыхтуючыся да сустрэчы з Пуціным, штодня слухаў справаздачы выведкі

5
Time: Байдэн, рыхтуючыся да сустрэчы з Пуціным, штодня слухаў справаздачы выведкі
ФОТА: GEORGIAN (VDA)

Удзел у штодзённых брыфінгах прымаў кіраўнік ЦРУ Уільям Бернс.

Мэта прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падчас саміту ў Жэневе - «утаймаваць авантурызм» кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, а таксама аслабіць напружанасць і забяспечыць прадказальнасць. Пра гэта піша выданне Time (пераклад - zn.ua).

Трое высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі Байдэна распавялі, што да сустрэчы са сваім расейскім калегам прэзідэнт ЗША рыхтаваўся падчас штодзённых справаздач выведкі. Гэта адбывалася пры ўдзеле дырэктара ЦРУ Уільяма Бернса, былога амбасадара ЗША ў Маскве, які працаваў на дзяржсакратара Джэймса Бэйкера пры распадзе Савецкага Саюза. Бернс быў адным з тых, хто выступаў за вяртанне да стрымлівання дзеянняў Масквы ва ўмовах халоднай вайны.

«Куды б (Пуцін - рэд.) не пайшоў, ён павінен сустракаць супраціў», - кажа чыноўнік адміністрацыі.

Яшчэ адзін з суразмоўцаў СМІ дадаў: «Уся мэта ў тым, каб (Пуцін - рэд.) пайшоў са словамі: «Амерыканцы нешта задумалі супроць нас».

Прэзідэнты ЗША і Расеі сустрэнуцца 16 чэрвеня. У Крамлі пацвердзілі, што Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў швейцарскай Жэневе.

Байдэн мае намер абмеркаваць з Пуціным хакерскую атаку з боку Расеі на амерыканскую кампанію Colonial Pipelinе, якая адбылася ў пачатку траўня. Таксама паведамлялася пра тое, што падчас сустрэчы бакі могуць падняць пытанні бяспекі і кантролю ўзбраенняў, парушэнне правоў чалавека і іншыя.

Саміт у Жэневе ўсё ж такі адкрывае некаторыя магчымасці для двухбаковага супрацоўніцтва, і Пуцін можа паспрабаваць выкарыстаць гэта, дамагаючыся саступак ад Байдэна, піша WSJ.

Заручыцца падтрымкай Белага дома напярэдадні саміту хоча і ЕЗ - Брусэль накіраваў Вашынгтону праект сумеснай заявы аб супрацьдзеянні Расеі і Кітаю. Саміт ЕЗ-ЗША адбудзецца 15 чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках