28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў «сакрэтным» доме зноў выставілі кватэру на продаж

12
У Менску ў «сакрэтным» доме зноў выставілі кватэру на продаж

Шматпавярхоўка была пабудаваная пад грыфам «цалкам сакрэтна».

У нашы краі заляцела рэдкая птушка. Ужо другім разам. Гаворка ідзе пра кватэру ў самым загадкавым доме Менска - шматпавярхоўку, пабудаваную пад грыфам «цалкам сакрэтна», піша «Онлайнер».

Гмах на вуліцы Калектарнай (гэта побач з Нямігай) пачалі ўзводзіць у студзені 2020 года. Але калі ахвочыя засяліцца ў дом у самым цэнтры сталіцы сталі абрываць тэлефоны «Менскбуда», у адказ пачулі толькі «інфармацыя па гэтаму аб'екту прызначаная для службовага карыстання, мы яе не распаўсюджваем. Будзе будавацца дом, рэалізоўваць яго для ўсіх ахвочых мы не будзем».

Увогуле, не падманулі: праектную дэкларацыю дома ніхто не бачыў, пад офісам забудоўшчыка начаваць ахвочым таксама не давялося, бо кватэры былі прызначаныя «ДСК».

Нетыпова, але пасля здачы шматпавярхоўкі шчаслівыя навасёлы не паспяшалiся выставіць пару-тройку кватэр на продаж. Сакрэтны дом заставаўся сакрэтным. І толькі ў студзені 2021-га ў «чарты» аб'яваў уляцела 54-метровая двушка свабоднай планіроўкі. Уласнік разам з агентам хацеў атрымаць за яе роўна $100 000 у эквіваленце, або $1739 па курсе за метр (у кошт уваходзіць парковачнае месца). Праўда, абвестка пражыла зусім нядоўга і бясследна знікла.

А цяпер другое прышэсце ў чэрвені гэтага ж года. Тая ж самая кватэра зноў у базе, але ўжо за... 261 998 рублёў, або $104 900. Таму што жыць стала лепш, жыць стала весялей.

«Прадаецца 2-п. кватэра свабоднай планіроўкі з двума санвузламі і парковачным месцам у падземным паркінгу. Плошча паркавальнага месца 12,5 кв. м.

Дом каркасна-блочны. А гэта значыць, што жорсткі каркас забяспечвае трываласць, а сцены «дыхаюць» і з выдатнай гука- і цеплаізаляцыяй. Кватэра свабоднай планіроўкі. Яе можна зрабіць як з двума ізаляванымі пакоямі, так і па тыпу еўрадвушкі з кухняй-гасцёўняй і спальняй.

Спальня прымыкае да аднаго з санвузлоў. Перавага такой планіроўкі наступная: вы можаце спакойна прыняць душ і не апранаючыся прайсці ў сваю спальню. Вы зможаце ў любы момант наведаць санвузел, не выходзячы ў калідор. Напрыклад, раніцай прыведзяце сябе ў парадак і толькі потым з'явіцеся ў месцах агульнага карыстання, пры іншых сямейніках або гасцях кватэры. А ноччу не патрывожыце астатніх святлом ці шумам. У ваш санвузел не зможа патрапіць ніхто, акрамя вас. Для некаторых гэта таксама важна. У некаторых выпадках у кватэрах уладкоўваюць асобны «дзіцячы» санвузел, уваход у які вядзе з дзіцячай. Гэта можа быць таксама вельмі зручным варыянтам для малых.

У прасторным тамбуры дзве кватэры і невялікая кладоўка. Размешчаны дом у трыкутніку вуліц Раманаўская Слабада - Няміга - Клары Цэткін, удалечыні ад ажыўленых дарог. У крокавай даступнасці новая станцыя метро «Юбілейная плошча» (450 м). Побач з домам знаходзіцца зялёны сквер. Тут можна заняцца бегам або прагуляцца з сабакам.

10-ты паверх забяспечвае выдатны панарамны краявід на горад. І несумненна, вас парадуе адсутнасць вокнаў насупраць. Найбліжэйшы будынак мае ўсяго 6 паверхаў. Гэтая кватэра адпавядае ўсім сучасным запытам: цэнтр, рэспектабельнасць, камфортнасць. Тэлефануйце проста зараз, пакуль прапанова яшчэ актуальная!» - наказвае агент патэнцыйных пакупнікоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках