18 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам п'яны расейскі акупант расстраляў таварышаў па службе і скончыў жыццё самагубствам

Пад Луганскам п'яны расейскі акупант расстраляў таварышаў па службе і скончыў жыццё самагубствам

Пра гэта паведамляе ўкраінская разведка.

Паводле звестак выведкі ў раёне акупаванага населенага пункта Галубоўскае п'яны расейскі найміт расстраляў таварышаў па службе і застрэліўся сам. Пра гэта інфармуе censor.net са спасылкай на старонку ў Фэйсбуку аператыўна-тактычнай групоўкі «Поўнач».

«Паводле звестак выведкі стала вядома, што на адным з назіральных пунктаў расейска-акупацыйных войскаў у раёне населенага пункта Галубоўскае, які знаходзіцца на часова акупаванай тэрыторыі, найміты пасля працяглага ўжывання алкагольных напояў і абмеркавання цяжкай эканамічнай сітуацыі ў самаабвешчанай рэспубліцы ўчынілі бойку, якая ў далейшым перарасла ў стральбу, у выніку якой адзін найміт нанёс агнястрэльныя раненні, несумяшчальныя з жыццём, сваім калегам, пасля чаго, усвядоміўшы цяжар злачынства, учыніў самагубства», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што камандаванне расейска-акупацыйных войскаў, хаваючы нізкі ўзровень воінскай дысцыпліны і сістэмнае ўжыванне алкагольных напояў «ваярамі» НЗФ, спрабуе абвінаваціць Узброеныя Сілы Украіны, выдаючы ўказаны выпадак за баявыя страты і парушэнне рэжыму спынення агню з боку ВСУ.

У АТГ «Поўнач» падкрэсліваюць, што ўкраінскія часткі і падраздзяленні працягваюць выконваць рэжым спынення агню.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках