24 красавiка 2024, Серада, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўзурпатару б'юць па ўсіх франтах

4
Па ўзурпатару б'юць па ўсіх франтах

Міжнародная арганізацыя працы рыхтуе больш строгія меры ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Сітуацыя ў Беларусі стала прадметам разгляду Камітэта прымянення норм праз невыкананне Канвенцыі МАП №87 аб свабодзе аб'яднанняў, пасяджэнне якога прайшло 7 чэрвеня падчас 109-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. Пастанова Камітэта будзе апублікаваная 18 чэрвеня, піша praca-by.info.

Камітэт адзначыў адсутнасць значнага прагрэсу ў кірунку поўнага выканання рэкамендацый Камісіі ў расследаванні 2004 года. Сітуацыя для работнікаў і грамадзянскай супольнасці рэзка пагоршылася пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020 года; працягваюцца рэпрэсіі і наступ на грамадзянскія свабоды і правы прафзвязаў.

Са жніўня 2020 года сотні сяброў і лідараў прафзвязаў зазналі запалохванне, неаднаразовыя адміністрацыйныя арышты і штрафы. Работнікаў звальнялі за выкарыстанне права на страйк і мірны пратэст; некалькі чалавек былі асуджаныя да суровых турэмных тэрмінаў за ажыццяўленне гэтых правоў.

Камітэт заклікае ўрад прыняць меры для вызвалення ўсіх прафзвязных актывістаў, якія застаюцца пад вартай, і зняць усе абвінавачванні, звязаныя з удзелам у мірных пратэстах і страйках, спасылаючыся на рэкамендацыі 2004 года, дзе гаворыцца, што супрацоўнікам прафзвязаў пры выкананні імі сваіх абавязкаў або пры ажыццяўленнi сваіх грамадзянскіх свабод, у тым ліку свабоды слова і свабоды сходаў, павінна быць гарантаваная адэкватная абарона ці нават імунітэт ад адміністрацыйнага затрымання.

За мінулыя гады да 90 працэнтаў беларускіх работнікаў былі пераведзены на кароткатэрміновыя аднагадовыя кантракты, якія былі шырока выкарыстаны для аказання ціску на працаўнікоў, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту, у выніку пасля жніўня 2020 года многія былі звольненыя.

Нароўні з сістэматычнай адмовай у рэгістрацыі незалежных прафзвязаў выкарыстанне кароткатэрміновых кантрактаў накіравана на ліквідацыю прысутнасці незалежных прафзвязных лідараў і актывістаў на прадпрыемствах.

З 2000 года прынамсі сотні незалежным прафзвязам было адмоўлена ў рэгістрацыі; за гэты перыяд зарэгістраваны толькі адзін незалежны прафзвяз.

28 траўня ў Беларусі былі прынятыя рэгрэсіўныя папраўкі ў Працоўны кодэкс, што яшчэ мацней абмяжоўваюць правы і свабоды працоўных і фактычна ўводзяць забарону на страйк.

Намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан распавёў пра некаторыя са шматлікіх парушэнняў правоў прафзвязаў у дачыненні да трох сяброўскіх арганізацый IndustriALL: адмове ў рэгістрацыі першасных арганізацый БНП і турэмным тэрміне для трох сябраў БНП за забастоўку ў жніўні 2020 года; звальненні больш за 100 сябраў прафзвязу СПМ за ўступленне ў прафзвяз па свайму выбару; і паліцэйскія рэйды ў офіс РЭП.

«У святле гэтых сістэматычных парушэнняў, якія пазбаўляюць работнікаў правоў і свабод, неабходна прыняць больш строгія меры, каб забяспечыць выкананне ўрадам Беларусі Канвенцыі МАП №87».

109-я сесія Міжнароднай канферэнцыі працы праходзіць анлайн. Камітэт прыме пастанову аб далейшых мерах у дачыненні да Беларусі ў канцы сесіі 19 чэрвеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках