20 чэрвеня 2021, Нядзеля, 10:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік партыі Мэркель: За ўжо уведзенымі санкцыямі ЕЗ у дачыненні да Беларусі будуць новыя

2
Кіраўнік партыі Мэркель: За ўжо уведзенымі санкцыямі ЕЗ у дачыненні да Беларусі будуць новыя

Армін Лашэт назваў захоп лайнера Ryanair атакай на міжнароднае права.

За ўжо уведзенымі санкцыямі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі будуць і новыя. Як піша dw.com, пра гэта старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Армін Лашэт (Armin Laschet) заявіў у пятніцу, 11 чэрвеня. Перахоп Менскам лайнера Ryanair і затрыманне блогера Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы, расейкі Соф'і Сапегі, з'яўляюцца «беспрэцэдэнтнай атакай на міжнароднае права», адзначыў палітык. Еўразвяз не пацерпіць такіх парушэнняў з боку «дыктатара пасярод Еўропы», падкрэсліў ён, маючы на ўвазе Лукашэнку.

Лашэт зноў заклікаў вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Мільёны жыхароў Беларусі «спадзяюцца на канец дыктатуры», дадаў палітык. Лашэт, які выступае кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны ад блока кансерватыўных партый ХДС/ХСС, асабліва вылучыў значнасць барацьбы за свабоду ў Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».