25 красавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такой інфляцыі Беларусь не бачыла апошнія пяць гадоў

3
Такой інфляцыі Беларусь не бачыла апошнія пяць гадоў

Якія прадукты і тавары падаражэлі больш за ўсё?

З пачатку года рост коштаў у нашай краіне перавысіў 5%. Прыкметней за ўсё падаражэлі нехарчовыя тавары, піша intex-press.by.

За апошні месяц узровень інфляцыі ў краіне, паводле звестак Белстата, склаў 0,6%. Кошты прадуктаў харчавання і нехарчовыя тавары ў траўні ў параўнанні з красавіком выраслі на 0,8%, а паслугі патаннелі – на 0,2%

З прадуктаў прыкметней за ўсё падаражэлі гародніна і садавіна. Сярод нехарчовых тавараў больш за ўсё выраслі кошты некаторых электратавараў і будаўнічых матэрыялаў, а таксама гаспадарчага мыла. А самай падаражэлай паслугай сталі цыркі, прычым, кошты іх паслуг выраслі адразу на 36%.

З пачатку года рост коштаў у Беларусі перавысіў 5%, прычым нехарчовыя тавары толькі на дзясятую дзель адсотка абагналі харчовыя (кошты іх выраслі амаль на 6%). Паслугі выраслі ў кошце на 4%.

З прадуктаў больш за ўсё падаражэлі гародніна і садавіна: у сярэднім на 12% і 17% адпаведна. Сярод нехарчовых тавараў заўважна выраслі кошты піламатэрыялаў (на 19%), будаўнічых канструкцый і дэталяў з дрэва і шпону (на 15%) і лекаў (на 14%). Самымі падаражэлымі паслугамі сталі паслугі цыркаў і некаторыя віды камуналкі (напрыклад газ, які падаражэў на 14%).

Травеньская інфляцыя стала рэкорднай за апошнія пяць гадоў. Вышэйшай яна была толькі ў траўні 2016-га, калі кошты з пачатку года выраслі на 7%.

Топ-5 падаражэлых тавараў і паслуг за месяц

Капуста белакачанная – 21%

Буракі – 16%

Морква – 15%

Грушы – 9%

Вінаград – 8%

Топ-5 падаражэлых тавараў і паслуг з пачатку года

Морква – 71%

Буракі – 65%

Бульба – 52%

Капуста – 39%

Вінаград, паслугі цыркаў – 36%

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках