25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнагорыя просіць дапамогі ЕЗ, каб вярнуць кітайскі крэдыт

11
Чарнагорыя просіць дапамогі ЕЗ, каб вярнуць кітайскі крэдыт

У 2014 годзе Чарнагорыя запазычыла ў Кітая $944 мільёны.

Чарнагорыя вядзе кансультацыі з Еўракамісіяй і рыхтуецца да маштабнай прыватызацыі дзеля вяртання Кітаю крэдыту, прыцягнутага ў 2014 годзе. Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

У 2014 годзе Чарнагорыя запазычыла ў Кітая $944 млн для фінансавання 41-кіламетровага ўчастка аўтадарогі да мяжы з Сербіяй. Аўтадарога павінна была быць пабудаваная да 2019 года, аднак праз пандэмію завяршэнне праекта было перанесенае на восень гэтага года.

Аўтадарога павінна была стаць часткай буйной транспартнай магістралі даўжынёй 163 км, аднак Сербія не спяшаецца з аналагічнымі працамі на сваёй тэрыторыі. Таму праціўнікі цяперашняга прэзідэнта Міла Джуканавіча, які ў статусе прэм'ера падпісаў пагадненне з Кітаем, называюць яе «дарогай у нікуды». Таксама гэты праект крытыкавалі ў МВФ і Сусветным банку.

Гэты крэдыт можа стаць праблемай для атрымання Чарнагорыяй сяброўства ў ЕЗ - краіна-кандыдат павінна прытрымлівацца жорсткай фінансавай дысцыпліны.

Як адзначае Reuters, новы чарнагорскі ўрад абмяркоўвае з Еўракамісіяй розныя шляхі развязання гэтай праблемы. Аднак варыянт рэструктурызацыі доўгу не быў падтрыманы Пекінам.

Цяпер Еўракамісія чакае прапаноў ад Нямецкага крэдытнага банка рэканструкцыі Французскага агенцтва развіцця, а таксама італьянскага дзяржаўнага крэдытора CDP - гэтыя дзяржаўныя ўстановы могуць даць фінансавую дапамогу Чарнагорыі.

Таксама чарнагорская ўлада рыхтуе маштабны аўдыт дзяржаўнай маёмасці - прыватызацыя разглядаецца як магчымы варыянт развязання праблемы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках