20 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуціна чакае жорсткі сігнал падчас сустрэчы з Байдэнам

9
СМІ: Пуціна чакае жорсткі сігнал падчас сустрэчы з Байдэнам

Сустрэча пройдзе ўжо праз тры дні.

Вашынгтон паводле вынікаў будучай сустрэчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і кіраўніка расейскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна перш за ўсё разлічвае паказаць жорсткі падыход, адрозны ад таго, які раней прадэманстраваў папярэдні амерыканскі лідар Дональд Трамп.

Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцы, піша ТАСС.

«Са слоў асобы, дасведчанай аб працэсе планавання, для Белага дома ключавой задачай пасля запланаванай на сераду сустрэчы будзе дадзена зразумець, што Байдэн даў жорсткі сігнал Пуціну, у адрозненне ад тых сяброўскіх стасункаў, якія прадэманстраваў папярэдні прэзідэнт Дональд Трамп пасля ягонай першай сустрэчы з Пуціным», - гаворыцца ў матэрыяле. Паводле звестак тэлеканала, у Белым доме спадзяюцца, што прыезд Байдэна на саміт у Жэневе пасля «некалькіх дзён сустрэч з найбліжэйшымі амерыканскімі хаўруснікамі» павінен паказаць Маскве наяўнасць «адзінага фронту» ў супрацьдзеянні расейскаму боку.

Як удакладняецца ў матэрыяле, «супрацоўнікі Белага дома заявілі, што будуць сустрэчы Байдэна і Пуціна ў больш шырокім і больш вузкім фарматах». Супрацоўнікі «не пазначылі, што будзе сустрэча адзін на адзін, падчас якой у пакоі не будзе памочнікаў і дарадцаў ніводнага з лідараў». У суботу прадстаўнікі Белага дома заявілі, што Байдэн правядзе асобную прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з Пуціным.

Пуцін і Байдэн сустрэнуцца ў Жэневе 16 чэрвеня. Гэта будзе першы расейска-амерыканскі саміт з часу сустрэчы Пуціна з Трампам у Хельсінкі ў ліпені 2018 года. Тады лідары гутарылі сам-насам крыху больш за дзве гадзіны, затым да іх далучыліся чальцы дэлегацый. Прэзідэнты абмеркавалі пытанні двухбаковых і міжнародных стасункаў, а пасля саміту абодва лідары адзначылі, што зроблены вялікі крок наперад.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках