18 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя і Літва: Мы патрабуем правядзення свабодных выбараў у Беларусі

2
Аўстрыя і Літва: Мы патрабуем правядзення свабодных выбараў у Беларусі

Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Плыні нелегальных мігрантаў з Беларусі дасягнулі гістарычнага максімуму, заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ ў Вене на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам, паведамляе сайт naviny.by.

Са слоў Шыманітэ, беларускі рэжым нядаўна паабяцаў напоўніць Еўропу нелегаламі.

Кіраўніца літоўскага ўраду заявіла, што захоп самалёта Ryanair сведчыць пра ігнараванне беларускім рэжымам міжнародных нормаў. Шыманітэ заклікала да хутчэйшага ўвядзення Еўразвязам чацвёртага пакета санкцый і без прамаруджання - пятага.

Себасцьян Курц падзякаваў Шыманітэ за падтрымку беларускай апазіцыі.

«Мы патрабуем свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў і неадкладнага вызвалення журналіста [Рамана Пратасевіча], затрыманага пасля прымусовай пасадкі самалёта», - сказаў Курц.

Ён заявіў пра падтрымку новых санкцый супраць беларускіх уладаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках