25 красавiка 2024, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты распавялі, калі ў Беларусі пачне даражэць даляр

25
Эканамісты распавялі, калі ў Беларусі пачне даражэць даляр

Яшчэ ёсць час набыць танную валюту.

У апошнія дні беларускі рубель умацоўваецца да замежных валют. На таргах 10 чэрвеня даляр апусціўся ніжэй за адзнаку 2,5 рубля. Еўра абнавіў гадавы мінімум, і яго курс складае 3,038 рубля. Чаму гэта адбываецца? Пра гэта ў матэрыяле nn.by.

У гэтых ваганнях курсаў няма нічога надзвычайнага, гэта натуральны працэс, адзначае эканаміст Дзмітрый Крук. Паколькі наш замежны гандаль пераважна арыентаваны на Расею, то і траекторыя беларускага рубля часткова паўтарае траекторыю расейскай валюты.

«У гэтай заканамернасці могуць быць адхіленні, ці нават яна наогул можа на пэўны перыяд перастаць працаваць - у выпадку, калі на першы план выходзяць нейкія ўнутраныя фактары. Напрыклад, адбываецца шок у беларускім вонкавым гандлі або на ўнутраным рынку.

Але менавіта ў гэты момант такога кшталту шокаў няма.

У свеце мае месца тэндэнцыя пэўнага абясцэньвання даляра да іншых валют (з пачатку года ў адпаведнасці з так званым індэксам даляра ён абясцэніўся да кошыка іншых ключавых сусветных валют прыкладна на 10%). У апошнія тыдні да гэтай тэндэнцыі дадаецца яшчэ сусветны рост коштаў нафты.

У такіх варунках валюты краін-экспарцёраў нафты ўмацоўваюцца да даляра ў большай ступені, чым іншыя. Гэта акурат такі выпадак Расеі. У апошнія тыдні расейскі рубель умацаваўся да даляра да ўзроўню гадавога максімуму», - кажа экспэрт.

Пры гэтым беларускі рубель расце да даляра меншымі тэмпамі, чым расейскі.

«Іншая справа, калі ў гульню ўступяць унутраныя фактары. Напрыклад, тыя заявы аб санкцыях, якія цяпер анансуюцца, у выпадку імплементацыі могуць стаць вельмі істотным шокам для беларускага замежнага гандлю і фінансавага рынку», - дадае Зміцер Крук.

Такую ацэнку сітуацыі дае і акадэмічная дырэктарка Даследчага цэнтра Beroc Кацярына Барнукова.

«Пакуль наш валютны рынак паводзіць сябе даволі блізарука. Ён рэагуе ў першую чаргу на тыя падзеі, якія адбываюцца проста цяпер, - рост кошту нафты і ўмацаванне расейскага рубля. Пры гэтым рынак, здаецца, абсалютна не бачыць будучых рызык (будучых санкцый і іх уздзеяння на валютны прыбытак) і не рэагуе на іх.

Узнікае пытанне, а ці ёсць на рынку жывыя эканамічныя агенты ці ён ужо зарэгуляваны да такой ступені, што выконвае чыста тэхнічныя функцыі перадачы валюты ад экспарцёраў імпарцёрам.

Думаю, што амерыканскія санкцыі ўжо ў найбліжэйшыя тыдні пачнуць адбівацца на валютным прыбытку, і такое ўмацаванне беларускага рубля наўрад ці будзе магчыма доўга падтрымліваць.

А калі рэалізуюцца рызыкі новых санкцый, мяркую, да канца чэрвеня мы можам убачыць зусім іншую сітуацыю, нягледзячы на кошты нафты і расейскі рубель», - мяркуе Кацярына Барнукова.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках