18 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве выяўленая самая вялікая колькасць захварэлых на каранавірус за 2021 год

8
У Маскве выяўленая самая вялікая колькасць захварэлых на каранавірус за 2021 год

У сталіцы РФ увесь наступны тыдзень будзе нерабочым

У Маскве выяўлены 6701 хворы на каранавірус, паведамляе аператыўны штаб у барацьбе з пандэміяй. Апошнім разам гэты парог быў перавышаны 26 снежня, калі захварэлых было 7480, піша kasparov.ru.

Усяго ў Расеі ўстаноўлена 13510 выпадкаў заражэння за дзень і 399 смерцяў ад пандэміі. З канца студзеня да канца траўня колькасць хворых у сталіцы не перавышала 3 тысяч чалавек.

9 чэрвеня Мэрыя Масквы заявіла, што ў Маскве адкрыюць больш за 14 тысяч новых ложкаў да ўжо дзейных 12,5 тысячы, прызначаных для барацьбы з інфекцыяй.

Учора мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў, што ўвесь наступны тыдзень будзе нерабочым праз распаўсюджванне пандэміі ў сталіцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках