29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Угода па змене рэжыму Лукашэнкі ўжо дасягнутая ў Крамля з Брусэлем

41
Эксперт: Угода па змене рэжыму Лукашэнкі ўжо дасягнутая ў Крамля з Брусэлем

А 16 чэрвеня яна будзе фіналізаваная і з Вашынгтонам.

Яшчэ ў студзені гэтага года мы сцвярджалі, што «Газпром» тэхнічна гатовы да перакрыцця транзіту газу ўжо сёлета на Беларусь праз запланаванае заканчэнне будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2» і кантрактных і палітычных абавязацельстваў перад Захадам аб газавым транзіце праз Украіну, піша палітолаг Арсень Сівіцкі.

Цяпер гэтая інфармацыя пацвярджаецца ўжо кантрактам з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» на транзіт газу ў Еўропу ў 2021 годзе.

Ліквідацыя залежнасці ад дзяржаў-транзіцёраў не толькі даўняя мара Крамля, але і канкрэтная палітычная і бізнэс-пастанова, зацверджаная асабіста Уладзімірам Пуціным у 2000-х. Як кажуць дасведчаныя крыніцы, галоўным трыгерам для такога падыходу стала не Украіна, а акурат нацягнутыя стасункі з Беларуссю пасля шэрагу газавых і нафтавых войнаў.

Толькі вось калі Украіна змагла зарэзерваваць для сябе месца ў транзіце расейскага газу дзякуючы мабілізацыі падтрымкі з боку ЕЗ, якую Крэмль не можа не ўлічваць, то Беларусь у гэтай канкурэнцыі за расейскія транзітныя плыні цалкам саступіла як заўсёды праз «аконнае мысленне» (якое нібыта падтрымлівае Масква праз канфрантацыю з Захадам), пралікаў і няправільных эканамічных і замежнапалітычных пастаноў, адсутнасці стратэгічнага бачання працэсаў, якія адбываюцца ну і нарэшце няздольнасці мабілізаваць міжнародную падтрымку на свой адрас для абароны нацыянальных інтарэсаў у дачыненнях з Расеяй.

Пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair такая падтрымка больш немагчымая ў прынцыпе. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што цяпер Беларусь ператварылася ў «шэрую зону», якую на Захадзе атаясамліваюць з пагрозамі для міжнароднага міру і бяспекі, а Крэмль з задавальненнем гэтай інтэрпрэтацыі падыгрывае. Таму гаворка ідзе калі не пра наўпроставую каардынацыі эканамічнага ціску з Захадам, то як мінімум пра яго сінхранізацыю. Менавіта з гэтай прычыны прапановы ЕЗ увесці санкцыі супраць транзіту расейскага газу праз беларускі адцінак газаправода «Ямал-Еўропа» адразу знаходзяць водгук у выглядзе канкрэтных пастаноў «Газпрома». І гэта не проста нібыта асцярогі другасных санкцый з боку «Газпрома» ці Крамля, гэта мэтанакіраваная палітыка пазбаўлення Аляксандра Лукашэнкі рэсурснай базы для стварэння ўмоў на змену рэжыму, угода паводле якой у Крамля ўжо дасягнутая з Брусэлем, а 16 чэрвеня - будзе фіналізаваная і з Вашынгтонам.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках