28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціян Эрыксан перадаў з лякарні прывітанне партнёрам па нацыянальнай камандзе Даніі

1
Крысціян Эрыксан перадаў з лякарні прывітанне партнёрам па нацыянальнай камандзе Даніі

Футбаліст знаходзіцца ў стабільным стане.

Футбаліст нацыянальнай каманды Даніі Крысціян Эрыксан, які 12 чэрвеня перажыў сардэчны прыступ падчас матчу Еўра-2020 з Фінляндыяй у Капенгагене, знаходзіцца ў стабільным стане.

Ён перадаў з лякарні прывітанне партнёрам па камандзе, паведамляе ў нядзелю на старонцы ў Twitter прэс-служба Дацкага футбольнага саюза.

«Сёння раніцай мы пагаварылі з Крысціянам Эрыксанам. Ён перадаў прывітанне сваім партнёрам па камандзе. Ягоны стан стабільны, ён знаходзіцца ў шпіталі, каб прайсці далейшае абследаванне. Каманда і трэнерскі штаб атрымалі неабходную псіхалагічную дапамогу. У нацыянальнай камандзе ўсе падтрымліваюць адзін аднаго, пасля ўчарашняга выпадку. Хочам падзякаваць усім заўзятарам, гульцам, каралеўскія сем'і Даніі і Англіі, міжнародным асацыяцыям і клубам за цёплыя пажаданні на адрас Крысціяна Эрыксана», - адзначаецца ў паведамленні.

На 42-й хвіліне матчу Еўра ў Капенгагене паўабаронца Крысціян Эрыксан нечакана страціў прытомнасць. Брыгада медыкаў амаль дзесяць хвілін рэанімавала футбаліста, пасля чаго тэрмінова аднесла яго ў падтрыбуннае памяшканне. Гульца абследавалі ў шпіталі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках