25 красавiка 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кіраўніцтва «Раскосмасу» прыбралі апошняга касманаўта

9
З кіраўніцтва «Раскосмасу» прыбралі апошняга касманаўта

Адной з прычын для звальнення стала крытыка з боку касманаўта праекта здымак фільма на МКС.

Кіраўніцтва "Раскосмаса" пакінуў апошні касманаўт. Герой Савецкага Саюза і герой Расеі Сяргей Крыкалёў зняты з пасады выканаўчага дырэктара карпарацыі і пераведзены ў дарадцы.

Як сцвярджае "Новая газета", адной з прычын гэтага стала крытыка з боку Крыкалёва праекта здымак на Міжнароднай касмічнай станцыі камерцыйнага фільма "Выклік". Крыкалёв пацвердзіў гэта выданню "Адкрытыя медыі", але адмовіўся ад далейшых каментароў.

Выканаўчым дырэктарам пілатаваных праграм "Раскосмаса" замест Крыкалёва прызначаны Аляксандр Блашэнка. У прэс-службе карпарацыі гэту пастанову патлумачылі пачаткам падрыхтоўкі праекта новай расейскай арбітальнай станцыі.

Як сцвярджае "Новая газета", на назіральнай радзе пры «Раскосмасе» 9 чэрвеня Крыкалёв раскрытыкаваў праект здымак на МКС фільма з акторкай Юліяй Перэсільд і рэжысёрам Клімам Шыпенкам. Крытыкі праекту сцвярджаюць, што праз падрыхтову да здымак была прыпыненая навуковая праграма даследаванняў, скарочана колькасць касманаўтаў, якія працуюць на станцыі.

"Выклік" - супольны праект "Раскосмаса", Першага канала і студыі Yellow, Black and White. Здымка фільма на МКС плануецца на кастрычнік. З Перэсільд і Шыпенкам павінен паляцець касманаўт Антон Шкаплераў. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе не проста пра фільм, а пра навуковы экспэрымент.

Каментароў гендырэктара "Раскосмаса" Дзмітрыя Рагозіна пакуль няма.

Тэрмін эксплуатацыі МКС заканчваецца ў 2024 годзе, аднак амерыканская старана, якая ўдзельнічае ў праекце, мае намер яго падоўжыць. Увесну ўрад Расеі паведаміў, што да 2025 года Масква можа стварыць уласную арбітальную станцыю і выйсці з праекта МКС. Канчатковая пастанова пакуль не прынятая. 4 чэрвеня паведамлялася, што кіраўнік НАСА Біл Нэльсан у тэлефоннай размове прапанаваў Рагозіну падоўжыць эксплуатацыю станцыі да 2030 года пры неабходным дзяржаўным фінансаванні. Рагозін пагадзіўся з прапановай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расейскай карпарацыі.

Рагозін неаднаразова зазнаваў крытыку за зніжэнне колькасці запускаў ракет у космас у апошнія гады, фінансавыя парушэнні і крадзяжы ў касмічнай галіне і за выступы з амбіцыйнымі планамі, не ўсе з якіх потым пацвярджаліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках