28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выпускным балі ў Крычаўскай школе №1 дарылі цэмент

32
На выпускным балі ў Крычаўскай школе №1 дарылі цэмент

Школьнікам - па 2 кг, настаўнікам - па 3 кг.

Надоечы на крычаўскім заводзе "Крычаўцэментнашыфер" вырабілі юбілейную 10-мільённую тону цэменту. Яе перадалі ў падарунак мясцовай школе. Школьнікам - па 2 кг, настаўнікам - па 3 кг, паведамляе euroradio.

У эфіры канала "Беларусь-4" гэтаму прысвяцілі асобны сюжэт. Пракаментавалі так: цэмент пойдзе на рамонт прыступак і дарожак у школе.

Супрацоўнікі завода ў падарунку бачаць сімвалізм. Кажуць, што сярод іх шмат хто вучыўся ў той самай школе.

- Можа быць, проста як знак павагі, падзякі за навуку, - кажа адзін з супрацоўнікаў заводу, каментуючы падарунак.

Журналісты разгледзелі ў гэтым жэсце большы пафас і апавядаюць праз вобраз цэменту аб мінуўшчыне, сучаснасці і будучыні горада.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках