29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

1
Якім будзе надвор'е на тыдні

Прагноз надвор'я па краіне на 15-17 чэрвеня.

15 чэрвеня варункі надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by.

Уначы пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра ўначы +9..+15°С, удзень +22..+28°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць. Пераменная воблачнасць.

16 чэрвеня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень на паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8..+15°С, удзень +20..+27°С.

17 чэрвеня захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы +8..+14°С, удзень +22..+28°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках