23 красавiка 2024, aўторак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

15
Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

17-ы раз з пачатку года.

Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі - 17-ы раз за бягучы год, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

«З улікам росту сусветных катыровак нафты канцэрн «Белнафтахім» працягвае рэалізацыю цэнавай стратэгіі індэксацыі гранічных максімальных цэн нафтапрадуктаў», - сказалі ў кампаніі.

Там таксама адзначылі, што з 15 чэрвеня на беларускіх АЗС будуць ўстаноўленыя наступныя кошты:

літр АІ-92-К5-Еўра - 1 рубель 87 капеек

АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 97 капеек

АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 19 капеек

салярка - 1 рубель 97 капеек

Адзначым, што гэта ўжо 17-е павышэнне коштаў паліва сёлета.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках