20 красавiка 2024, Субота, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вывучаюць інфармацыю пра ўцечку на атамнай электрастанцыі ў Кітаі

1
ЗША вывучаюць інфармацыю пра ўцечку на атамнай электрастанцыі ў Кітаі

Французская кампанія, якая валодае і дапамагае эксплуатаваць АЭС, папярэдзіла пра «немінучую радыелагічную пагрозу».

Улады ЗША правяраюць інфармацыю аб радыелагічнай пагрозе на кітайскай атамнай электрастанцыі «Тайшань».

Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

Праверку электрастанцыі пачалі пасля таго, як французская кампанія Framatome, якая валодае і дапамагае эксплуатаваць АЭС, папярэдзіла пра «немінучую радыелагічную пагрозу».

Framatome накіравала скаргу міністэрству энэргетыкі ЗША 8 чэрвеня. У лісце кампаніі гаворыцца, што кітайскі рэгулятар - Нацыянальнае ўпраўленне ядзернай бяспекі - павышае дапушчальныя межы выяўлення радыяцыі за межамі АЭС, каб не дапусціць яе закрыцця. Французская кампанія папрасіла ЗША ўзгадніць атрыманне ад амерыканскага боку падтрымкі ў барацьбе з праблемамі на кітайскай АЭС.

Штаты праверылі сітуацыю на АЭС і прыйшлі да высновы, што яна пакуль «не дасягнула крытычнага ўзроўню» і не нясе сур'ёзнай пагрозы бяспецы рабочым электрастанцыі або мясцовым жыхарам, паведаміла журналістам крыніца.

Пры гэтым на самой АЭС заявілі, што ўсе яе паказчыкі ў норме. На электрастанцыі адзначылі, што два ядзерныя рэактары станцыі «Тайшань» знаходзяцца ў працоўным стане. Пры гэтым удакладняецца, што на другім энэргаблоку нядаўна прайшоў капітальны рамонт, але прычыны яго правядзення не пазначаныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках