25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: У нашых інтарэсах - дэмакратычная і суверэнная Беларусь

11
NATO: У нашых інтарэсах - дэмакратычная і суверэнная Беларусь

Краіны NATO заклікалі таксама неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

NATO занепакоенае сітуацыяй у Беларусі і заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя законы і вызваліць палітвязняў.

Пра гэта гаворыцца ў камюніке альянсу, апублікаваным паводле вынікаў саміту NATO 14 чэрвеня ў Брусэлі.

«Палітыка і дзеянні Беларусі маюць наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і парушаюць прынцыпы, якія ляжаць у аснове нашага партнёрства», - гаворыцца ў дакуменце. NATO працягне сачыць за сітуацыяй для бяспекі альянсу, заявілі лідары краін NATO.

У NATO назвалі інцыдэнт з самалётам у Менску непрымальным і падтрымалі правядзенне міжнародных расследаванняў.

«Мы падтрымліваем правядзенне незалежных расследаванняў, у тым ліку Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО). Мы падтрымліваем захады, прынятыя краінамі NATO індывідуальна і калектыўна ў адказ на гэтае здарэнне», - гаворыцца ў заяве.

NATO таксама заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя законы, правы чалавека і фундаментальныя свабоды і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку прадстаўнікоў польскай меншасці.

«Дэмакратычная, суверэнная і стабільная Беларусь - у нашых агульных інтарэсах. Краіны NATO па-ранейшаму гатовыя да ўзаемавыгаднага партнёрства паміж NATO і Беларуссю, з улікам палітычнай абстаноўкі і ўмоў бяспекі», - заяўляе NATO.

У камюніке гаворыцца, што альянс будзе сачыць за вучэннямі «Захад-2021» і заклікае Расею і Беларусь дзейнічаць прадказальна і празрыста ў адпаведнасці са ўзятымі на сябе абавязаннямі ў рамках АБСЕ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках