20 красавiка 2024, Субота, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль канчаткова пакончыў з нашэннем масак

2
Ізраіль канчаткова пакончыў з нашэннем масак

У краіне знятае апошняе абмежаванне.

З 15 чэрвеня ў Ізраілі адмяняюць абавязковае нашэнне ахоўных масак у грамадскіх памяшканнях.

Гэта было адно з апошніх абмежаванняў у краіне, якое ўвялі ў рамках барацьбы з каранавірусам, паведамляе dw.com.

Аднак уезд у краіну для замежнікаў фактычна закрыты - заехаць можна толькі па асаблівых сямейных ці рабочым абставінах.

1 чэрвеня ў Ізраілі былі скасаваныя ўсе карантынныя абмежаванні, акрамя нашэння масак.

Захворванне COVID-19 у Ізраілі пайшло на спад на фоне масавай вакцынацыі дарослага насельніцтва.

Праграма вакцынацыі насельніцтва ў Ізраілі стала адной з самых хуткіх у свеце. Цяпер больш за палову насельніцтва атрымала ўжо два ўколы вакцыны Pfizer/BioNTech.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках