19 красавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія партызаны прапанавалі ЖЭСам і міліцыі «гульню», ад якой нельга адмовіцца

7
Бабруйскія партызаны прапанавалі ЖЭСам і міліцыі «гульню», ад якой нельга адмовіцца
АРХІЎНЫЯ ФОТА: TUT.BY

Патрыёты змянілі горад.

У Бабруйску партызаны ўпрыгожылі горад бел-чырвона-белымі стужкамі, паведамляе тэлеграм-канал «Хартыя 97%».

«...Дворнікі і міліцыянты! Мы прапануем вам гульню, ад якой вы не зможаце адмовіцца.

Як думаеце, колькі стужачак схавана ў горадзе? Колькі вы зможаце зрэзаць?

Шукайце хутчэй. А інакш бел-чырвона-белыя стужкі... Ну...

Убачаць людзі.

Мы нават пакажам вам парачку месцаў.

Але толькі таму, што ў глыбіні душы мы разумеем сваю злачынную жудаснасць - і нам вельмі сорамна!

Вельмі.

Вельмі-вельмі», - заявілі партызаны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках