20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі рэкордным коштам выставілі на продаж кватэру Сідорскага

8
У Гомелі рэкордным коштам выставілі на продаж кватэру Сідорскага
ФОТА: ГОРОДГОМЕЛЬ.БЕЛ

Калі сума будзе занадта вялікай, уладальнікі гатовы распрадаць кватэру па паверхах.

На продаж выстаўлена адна з самых дарагіх кватэр Гомеля па адрасе Сялянская, 11.

Незвычайны дом, у якім знаходзіцца кватэра, быў пабудаваны ў 2001 годзе. Шасціпавярховік знаходзіцца за будынкам гарвыканкама і адрозніваецца нетыпавай архітэктурай і вялізнымі апартаментамі, піша «Флагшток».

ФОТА: ГОРОДГОМЕЛЬ.БЕЛ

За 240 000$ вы атрымаеце двухпавярховую пяціпакаёвую кватэру агульнай плошчай 220 «квадратаў». У абвестцы аб продажы гаспадар кватэры называе сваю нерухомасць «кватэрай для VIP». Таксама ўладальнік кватэры адзначае, што ў доме маецца машынамесца ў падземным паркінгу (раней яно выстаўлялася асобна коштам 7 255$).

У доме ёсць кансьерж і ліфт. У кватэры чатыры лоджыі, два ванныя пакоі, два ўваходы. Адзін з пакояў (гасцёўня па ўсёй бачнасці) мае рэкордную плошчу па мерках кватэрнай нерухомасці - 54 квадратныя метры. На прадстаўленых у абвестцы фотаздымках бачныя паркетныя падлогі, дэкараваная лесвіца на другі паверх і дзверы з каштоўных парод дрэва. На адным з фота джакузі.

Калі вы не валодаеце ўсёй сумай, то ўладальнік гатовы прадаць кватэру часткамі. Дакладней па паверхах.

Як Флагштоку паведамілі жыхары дома, першапачаткова гэтай кватэрай валодаў «сельмашавец» Сяргей Сідорскі. На момант пабудовы кватэры ў 2001 годзе ён займаў пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. Аднак у кватэры Сідорскі жыў нядоўга. У тым жа годзе ён пайшоў на павышэнне і адправіўся ў Менск на пасаду намесніка прэм'ер-міністра Беларусі. Тады ж кватэра была прададзеная, а новым уладальнікам стаў прадпрымальнік.

СЯРГЕЙ СІДОРСКІ
ФОТА: ITAR-TASS
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках