19 верасня 2021, Нядзеля, 16:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сарвала выраб спадарожніка для Анголы праз амерыканскія санкцыі

5
Расея сарвала выраб спадарожніка для Анголы праз амерыканскія санкцыі
ФОТА: РАСКОСМАС

Кампанія Airbus павінна была паставіць у РФ модуль для AngoSat-2.

Расея сутыкнулася з праблемамі пры вырабе спадарожніка сувязі AngoSat-2 для Анголы праз амерыканскія санкцыі. Ёсць імавернасць, што апарат давядзецца перарабляць, паведаміла 15 чэрвеня РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне.

З увядзеннем чарговых санкцый у дачыненні да Расеі з траўня 2021 года забароненая пастаўка ў краіну амерыканскай касмічнай электронікі, якая трапляе пад патрабаванні правілаў экспарту тавараў і паслуг абароннага значэння ITAR. У спадарожніку AngoSat-2 закладзена амерыканская электронная кампанентная база - кампанія Airbus павінна была падаць у Расею модуль карыснай нагрузкі з рэтрансляцыйным абсталяваннем. Цяпер будзе неабходна перагледзець схематэхнічнае развязанне ў спадарожніку і ўзгадніць яго з заказчыкам.

Як пісаў «Коммерсант», спадарожнік AngoSat-1 быў запушчаны Расеяй ракетай-носьбітам «Зенит-2SБ» з касмадрома Байканур 26 снежня 2017 года. Спадарожнік выйшаў на сувязь пасля аддзялення ад разгоннага блока, але на наступны дзень з яго больш не паступала тэлеметрычная інфармацыя. Пазней спадарожнік быў прызнаны непрыдатным да працы.

У красавіку 2018 года Расея і Ангола дамовіліся аб будаўніцтве спадарожніка AngoSat-2, што ацэньвалася амаль у 130 млн даляраў. Расейская ракетна-касмічная карпарацыя «Энергия» пачала працы ў жніўні 2018 года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».