20 красавiка 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Ryanair назваў дату дакладу ICAO аб прымусовай пасадцы самалёта ў Беларусі

12
Кіраўнік Ryanair назваў дату дакладу ICAO аб прымусовай пасадцы самалёта ў Беларусі
Майкл О'Ліры
ФОТА: GETTY IMAGES

Майкл О'Ліры патлумачыў, чаму пілот быў вымушаны прызямліцца ў Менску.

15 чэрвеня кіраўнік Ryanair Майкл О'Ліры заявіў, што даклад ICAO аб інцыдэнце з самалётам кампаніі ў Беларусі будзе прэзентаваны ў найбліжэйшыя два тыдні - да канца чэрвеня, паведамляе ТАСС. 23 траўня ў менскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

О'Ліры таксама заявіў, што пілот самалёта пайшоў на пасадку ў Менску, бо «не мог паступіць інакш» пасля сігналу ад уладаў Беларусі пра пагрозу выбуху.

Як вядома, беларускія ўлады заявілі, быццам бы атрымалі паведамленне, што на борце самалёта было выбуховае прыстасаванне. Пра гэта паведамілі экіпажу. Тым часам з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым напраўду быў атрыманы ліст ад «салдат ХАМАС».

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair ЕЗ і Украіна закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках