20 верасня 2021, панядзелак, 7:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пуцін выцісне Лукашэнку, як лімон

10
Экспэрт: Пуцін выцісне Лукашэнку, як лімон
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Пасля гэтага магчымыя некалькі варыянтаў.

Усё часцей у Еўропе з’яўляюцца развагі пра тое, што трыбунал у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі мог бы стаць асіметрычным адказам на ягоныя дзеянні, піша delfi.lt.

Пра тое, што міжнародны трыбунал можа быць дзейсным захадам супраць правакацый з боку Лукашэнкі, у сераду ў перадачы «Тэма дня на Delfi» сказаў і былы міністр замежных спраў Літвы Пятрас Вайтэкунас.

Аднак гэта не такое простае пытанне ў юрыдычным плане.

«У Лукашэнкі ёсць імунітэт, таму такі трыбунал можа быць сродкам збору і абагульнення інфармацыі ў сувязі са злачынствамі, якія чыніць рэжым (па тыпу таго, што адбываецца ў Вялікай Брытаніі ў сувязі са становішчам уйгураў у Кітаі), потым іх можна будзе выкарыстоўваць, калі дойдзе справа да юрыдычнага працэсу», - растлумачыў прафесар універсітэта ім. Мікаласа Ромерыса Юстынас Жылінскас.

Такія справы разглядае Міжнародны крымінальны суд, які знаходзіцца ў Гаазе. Жылінскас сказаў, што звесткі пра самую сітуацыі ў суд можа перадаць усякая грамадзянская супольнасць, нават іншай краіны.

«Важна, што будзе Міжнародны крымінальны суд рабіць. Ён спачатку ўстановіць юрысдыкцыю. Альбо чалавек, у дачыненні да якога распачатая справа, павінен быць грамадзянінам краіны, якая ёсць чальцом Міжнароднага крымінальнага суда, альбо злачынства павінна быць учыненае на тэрыторыі такой краіны», - сказаў прафесар.

Яшчэ адзін шлях - праз Раду бяспекі ААН. «Але, як мы ведаем, там засядае і Расея, яна накладзе вета на кожную пастанову, як цяпер робіць гэта з Сірыяй. Пакуль рукі звязаныя», - заўважыў Жылінскас.

Прафесар Інстытута міжнародных дачыненняў і палітычных навук Томас Янелюнас сказаў, што бяда ў тым, што не толькі Лукашэнка, але і іншыя дыктатары атрымалі помсту.

«Мы ведаем такіх кіраўнікоў, якія трапілі ў рукі трыбунала за генацыд. А многія пазбеглі гэтага ці ў іх лёс склаўся інакш. Дыктатарам звычайна зрынаюць нейкія ўнутраныя сілы, часам вонкавыя, ці ж самі дыктатары кудысьці ўцякаюць. Міжнароднае права дзейнічае роўна настолькі, наколькі пра яго дамовіліся нацыянальныя дзяржавы», - сказаў Янелюнас.

Аднак ён бачыць сэнс у ініцыяцыі працэсу, зборы матэрыялаў. «Няхай працэс да канца і не будзе ажыццёўлены, але важны сам факт наяўнасці абвінавачванняў, абгрунтаваных аргументаў, довадаў. Гэта прывядзе да таго, што дыктатар адчуе, што распачатае расследаванне», - заўважыў Янелюнас, сказаўшы, што ў гэтым выпадку важна выказаць пазіцыю.

Палітолаг збольшага згодны з тым, што лёс Лукашэнкі цяпер знаходзіцца ў руках ва Уладзіміра Пуціна. «Я думаю, Пуцін цяпер будзе выкарыстоўваць Лукашэнку, колькі яму трэба. Іншымі словамі, выцісне яго як цытрыну - можа даможацца дамовы аб кантролі над вайсковымі сіламі, кампаніямі, канчатковай інтэграцыі фінансавых сістэм саюзнай дзяржавы», - сказаў Янелюнас.

Калі Пуцін убачыць, што больш нічога з Лукашэнкам выціснуць нельга, яго хутчэй за ўсё заменяць, мяркуе палітолаг. «Тут варыянты могуць быць розныя - ад фіктыўных выбараў да ўнутранага перавароту ці добраахвотнай адстаўкі Лукашэнкі з перадачай улады камусьці іншаму», - сказаў Янелюнас.

Ён сказаў, што складана адзначыць, у які момант Лукашэнка стаў цацкай у руках Пуціна.

«Ён па частках аддаваў гэты суверэнітэт ужо даўно. Яшчэ 11 гадоў таму, перад выбарамі 2010, і пазней, калі абарваліся ўсе спробы завязаць сувязі з ЕЗ. Пасля кожнага такога звароту да Расеі Лукашэнка нешта аддаваў. Тады назіраліся сур'ёзныя перадачы Расеі магутнасцяў у сферы энэргетычных сістэм.

Цяпер гэта крэдыты, якія бяруць на выплату крэдытаў, Беларусь захрасае ў пазыках», - сказаў Янелюнас.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».