23 верасня 2021, Чацвер, 22:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбагацейшы мільярдэр Расеі пагадзіўся падзяліцца прыбыткам на патрабаванні Крамля

8
Найбагацейшы мільярдэр Расеі пагадзіўся падзяліцца прыбыткам на патрабаванні Крамля
АЛЯКСЕЙ МАРДАШОЎ
ФОТА: ВЕДОМОСТИ

Аляксей Мардашоў заявіў, што «гатовы плаціць за права на працу».

Расейскі бізнэс пачуў заяву прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра тое, што вывад звышпрыбыткаў праз дывідэнды падчас крызісу недапушчальны. Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times заявіў кіраўнік і суўладальнік «Плўначсталі» Аляксей Мардашоў - найбагацейшы чалавек Расеі з багаццем 29,1 млрд даляраў, на ацэнку Forbes, піша finanz.ru.

Са слоў Мардашова, буйны бізнэс гатовы рэінвеставаць даходы, каб пазбегнуць росту падатковай нагрузкі, пра магчымасці якога Пуцін заявіў у красавіку.

Адзначыўшы, што прыбытак карпаратыўнага сектара абяцае быць рэкордным, нягледзячы на праблемы ў эканоміцы, Пуцін заявіў, што ўлады маюць намер заахвочваць тыя кампаніі, якія інвестуюць, а не тыя, якія плацяць дывідэнды.

За год дзяржава будзе прымаць пастановы аб магчымай перабудове падатковага заканадаўства, заявіў прэзідэнт.

Праз некалькі тыдняў першы віцэ-прэм'ер Андрэй Белавусаў «выставіў рахунак» металургічным кампаніям на 100 млрд рублёў, а ФАС распачала справу, убачыўшы прыкметы картэльнай змовы пасля імклівага росту коштаў металу.

Да кампаній, якія агрэсіўна выводзяць сродкі з дапамогай дывідэндаў, трэба ўжываць прагрэсіўныя стаўкі падатку на прыбытак, папярэдзіў прэм'ер Міхаіл Мішусцін.

«Важна прызнаць, што спадар Пуцін - гэта прэзідэнт і лідар нашай краіны, і ён выказаў у значнай ступені тое, што мае на ўвазе кожны расеец», - пракаментаваў сітуацыю Мардашоў. «У грамадстве з’явіўся пэўны запыт, - прызнаў ён. - Ёсць патрэба ў сацыяльнай справядлівасці і інтэграцыі. І я мяркую, што вялікі бізнэс павінен звяртаць на гэта ўвагу».

Расейскі бізнэс, са слоў Мардашова, гатовы плаціць за «права на працу» і палічыў бы за найлепшае зрабіць гэта шляхам рэінвеставання свайго прыбытку, як просіць прэзідэнт, а не праз выплату дадатковых падаткаў.

Пакупніцкая здольнасць у Расеі падае, «і гэта з'яўляецца адной з вялікіх праблем», сказаў кіраўнік «Поўначсталі», дадаўшы, што некаторыя галіны эканомікі дэманструюць рост дабрабыту на фоне зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».