19 сакавiка 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны дырэктар Ryanair распавёў праўду аб захопе самалёта беларускімі ўладамі

64
Галоўны дырэктар Ryanair распавёў праўду аб захопе самалёта беларускімі ўладамі
Фота: Reuters

Хлусня беларускіх генералаў цалкам зняпраўджаная.

Галоўны выканаўчы дырэктар Ryanair Майкл О'Ліры ў аўторак распавёў пра інцыдэнт з рэйсам Афіны - Вільня ў брытанскім транспартным камітэце, паведамляе выданне The Irish Times. Tut.by прыводзіць вытрымкі з ягонай прамовы:

• адхіленне рэйса было «наўмысным парушэннем усіх міжнародных авіяцыйных правілаў»;

• беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу, што яны атрымалі «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў аэрапорце Вільні, то на борце выбухне бомба»;

• капітан «неаднаразова» прасіў даць адкрытую лінію сувязі з цэнтрам кіравання аперацыямі Ryanair у Варшаве, але яму сказалі, што той бок не адказвае, што «зусім не адпавядала рэчаіснасці»;

• на капітана моцна ціснулі, каб ён прызямліўся ў Менску;

• пасля пасадкі ў салон зайшлі «некалькі невядомых асобаў з відэакамерамі», якія «неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж сказаць на відэа, што яны добраахвотна накіраваліся ў Менск», але экіпаж адмовіўся зрабіць гэта.

Нагадаем, даклад ICAO аб інцыдэнце з самалётам кампаніі, у выніку якога былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, абяцаюць прадставіць ужо ў найбліжэйшыя два тыдні.

Кіраўнік Ryanair Майкл О'Ліры таксама нагадаў аб трох невядомых пасажырах рэйса Афіны-Вільня, якія зніклі да таго, як прымусова пасаджаны ў Менску лайнер зноўку ўзляцеў:

- Ад органаў бяспекі нам вядома, што, хутчэй за ўсё, гэтыя трое былі кімсьці накшталт супрацоўнікаў КДБ. Ці быў гэта расейскі ці беларускі КДБ, мы не ведаем, і мы не ўпэўненыя, ці ёсць вялікая розніца.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках